Хамар-Дабан
Хамар-Дабан | |
![]() Паўднёвыя схілы Хамар-Дабана (каля Улан-Удэ) | |
Каардынаты: 51°17′ пн. ш. 104°19′ у. д.HGЯO | |
---|---|
Размяшчэнне | Прыбайкалле |
Даўжыня | 360 км |
Шырыня | 80 км |
Вышыня вяршыні | 2396 м |
Хамар-Дабан (ад бур. hамар — «арэх», дабаан — хрыбет, уздым, перавал) — найстаражытны масіў планеты, які працягнуўся з захаду на ўсход больш чым на 350 км, утварае горную краіну на поўдні Байкала. Размешчаны на тэрыторыі Іркуцкай вобласці і Бураціі. Часта хрыбты Хамар-Дабану з’яўляюцца таксама адміністрацыйнай мяжой гэтых абласцей.
Паўночная частка Хамар-Дабану з’яўляецца самым вільготным месцам у Прыбайкаллі (каля 1200 мм ападкаў у год) і адрозніваецца багатай расліннасцю, у паўднёвай, пераважае тундравая расліннасць. Лясы — большай часткай іглічныя, сустракаюцца рэліктавыя таполевыя лясы, бяроза, на вялікіх вышынях альпійскія лугі, кедравы стланік і карлікавая бяроза.
У цэнтральнай частцы Хамар-Дабану ў 1968 годзе створаны Байкальскі біясферны запаведнік.
|