Туркмена-Харасанскія горы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капетдаг

Туркмена-Харасанскія горы — горная сістэма на поўначы Іранскага нагор'я, пераважна на тэрыторыі Ірана.

Даўжыня больш за 600 км, шырыня да 50 км. Вышыня да 3314 м (г. Кенгзошк). Падоўжаным паніжэннем (Кучана-Мешхедскі дол) падзелены на Капетдаг і Нішапурскія горы.

Капетдаг[правіць | правіць зыходнік]

Капетдаг (туркменск. Köpetdag шматгор'е) — паўночная частка Туркмена-Харасанскіх гор, знаходзіцца пераважна ў Іране і на паўднёвым захадзе Туркменістана.

Нішапурскія горы[правіць | правіць зыходнік]

Нішапурскія горы знаходзяцца на паўночным усходзе Ірана, гэта паўднёвая паласа Туркмена-Харасанскіх гор.

Даўжыня каля 350 км, вышыня да 3314 м (г. Кенгзошк). Складаюцца з асобных хрыбтоў, падзеленых шырокімі далінамі. Складзены з вапнякоў і пясчанікаў з выхадамі інтрузій з парфіраў і гранітаў. Участкі бедленду. Тэрмальныя крыніцы, радовішча бірузы. Перадгорныя пустыні змяняюцца з вышынёй паўпустынямі і горнымі стэпамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Капетдаг // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
  • Нішапурскія горы // БелЭн у 18 т. Т. 11. Мн., 2000.