Перайсці да зместу

Эльбурс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыракалістыя лясы Эльбурса
Эльбурс
Дэмавенд
Дэмавенд
Геаграфічнае становішча
Уваходзіць уАльпійска-Гімалайскі пояс 
КраіныІран 
36°04′33″ пн. ш. 51°47′46″ у. д.HGЯO
Памеры
Плошча 155 970 км²
Даўжыня 600 км
Шырыня 130 км
Найвышэйшы пункт
Найвышэйшы пунктДэмавенд 
Вышыня5609 м 
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эльбу́рс — горы на поўначы Ірана, каля паўднёвага ўзбярэжжа Каспійскага мора.

Утвараюць паўночную ўскраіну Іранскага нагор’я. Даўжыня каля 900 км. Некалькі паралельных хрыбтоў з пераважнымі вышынямі 2000—3000 м, найбольшая — 5604 м (вулкан Дэмавенд — найвышэйшы пункт Ірана). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, Дэмавенд — з андэзітавых лаў. Вяршынныя паверхні выраўнаваныя, схілы стромкія. Эльбурс прарэзаны скразной цяснінай р. Сефідруд. На паўночных схілах — густыя шыракалістыя лясы, на паўднёвых — ксерафітныя хмызнякі.

Цэнтральнаэльбурскі нацыянальны парк, некалькі заказнікаў.