Хамід Хусейнавіч Мансураў
Хамід Хусейнавіч Мансураў | |
---|---|
тадж.: Ҳамид Ҳусейнович Мансуров | |
Дата нараджэння | 25 снежня 1925 ці 1925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 2013 ці 2013[1] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | інтэрніст, гастраэнтэролаг, гепатолаг |
Навуковая сфера | медыцына[2], унутраныя хваробы[3], гастраэнтэралогія[3] і гепаталогія[3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1960) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Яўген Тарэеў[d] і Аляксандр Мяснікоў[d] |
Узнагароды |
Хамід Хусейнавіч Мансураў (тадж.: Ҳамид Ҳусейнович Мансуров; 25 снежня 1925, Самарканд, Узбекская ССР, СССР — 25 жніўня 2013, Душанбэ, Таджыкістан) — акадэмік Акадэміі навук Рэспублікі Таджыкістан (1978). Заслужаны дзеяч навукі Таджыкскай ССР (1976). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Абуалі ібн Сіна (1981), прэміі імя Я. М. Паўлоўскага Акадэміі навук Рэспублікі Таджыкістан (2003). Доктар медыцынскіх навук (1960), прафесар (1961).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1947 годзе скончыў Самаркандскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Унутраныя хваробы». У 1950 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце тэрапіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР у Маскве. Пасля паспяховай абароны кандыдацкай дысертацыі пераехаў у Душанбэ, дзе працаваў асістэнтам, дацэнтам, в. а. загадчыка кафедры шпітальнай тэрапіі Таджыкскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута імя Абуалі ібн Сіна (1959—1974). Сваю педагагічную і навуковую дзейнасць ён працягваў у Таджыкскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце імя Абуалі ібн Сіна . Навуковыя даследаванні вучонага ў галіне ўнутраных хвароб завяршыліся абаронай доктарскай дысертацыяй.
У 1962 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Рэспублікі Таджыкістан . У 1962—2002 гадах быў дырэктарам, затым з 2002 года — ганаровым дырэктарам Інстытута гастраэнтэралогіі Акадэміі навук Рэспублікі Таджыкістан . Інстытут гастраэнтэралогіі, які шмат гадоў знаходзіўся ў складзе Акадэміі навук Таджыкістана, у 2010 годзе з’явіўся той асновай, на базе якой арганізавана Акадэмія медыцынскіх навук Таджыкістана, у якую ўвайшлі 12 медыцынскіх устаноў рознага профілю, якія вядуць не толькі лячэбную, але і навуковую працу. У 1989—1995 гадах быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Рэспублікі Таджыкістан .
Навуковая і творчая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Хамід Мансураў напісаў 700 навуковых прац і 12 кніг.
Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці: гастраэнтэралогія, гепаталогія. Ён прадстаўляў сваю працу на нацыянальных і міжнародных кангрэсах у Польшчы, Японіі, Вялікабрытаніі, Чэхаславакіі, Германіі, Венгрыі, Францыі, Швецыі, Даніі.
У 1974 годзе быў абраны ганаровым членам Асацыяцыі гастраэнтэролагаў Венгрыі, у 1976 годзе — членам-карэспандэнтам Асацыяцыі інтэрністаў Польшчы, а ў 1977 годзе — Ганаровым членам медыцынскага навуковага таварыства гастраэнтэролагаў Балгарыі[4][5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны:
- Ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Ісмаілі Самані III ступені, медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»;
- У 1976 годзе атрымаў ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Таджыкскай ССР»;
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Абуалі ібн Сіна (1981), прэміі імя Я. М. Паўлоўскага АН РТ (2003).
Зноскі
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 23 сакавіка 2023.
- ↑ Вклад в мировую медицину(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 24 кастрычніка 2022.
- ↑ На 88-м году жизни скончался академик медицины Хамид Мансуров(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Академия наук Республики Таджикистан. Персональный состав. — Душанбе: Дониш, 2011. — с. 39
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 25 снежня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Самаркандзе
- Памерлі 26 жніўня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Душанбэ
- Выкладчыкі Таджыкскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Ісмаілі Самані
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі Таджыкістана
- Акадэмікі АН Таджыкістана
- Заслужаныя дзеячы навукі Таджыкскай ССР