Ханіш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ханіш
араб. جزر حنيش‎
YEMEN LIGHTHOUSE.jpg
Маяк на поўдні архіпелага
Характарыстыкі
Колькасць астравоў23 
Найбуйнейшы востраўВостраў Зукар 
Агульная плошча190 км²
Размяшчэнне
13°58′34″ пн. ш. 42°45′13″ у. д.HGЯO
АкваторыяЧырвонае мора
Краіна
Ханіш (Емен)
Ханіш
Ханіш

Ханіш (араб. جزر حنيش‎‎‎) — група астравоў на поўдні Чырвонага мора. Уваходзяць у склад Емена. Агульная плошча — 190 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Ханіш месціцца на поўдні Чырвонага мора і складаецца з 23 астравоў. У большасці гэта паднятыя над вадою скалы. Найбуйнейшы востраў Зукар займае плошчу 120 км². Паўночныя астравы знаходзяцца ў 29,11 км ад аравійскага ўзбярэжжа Емена. Паўднёвыя астравы — у 10,81 км ад афрыканскага ўзбярэжжа Эрытрэі. Усе астравы маюць вулканічнае паходжанне. Характэрны частыя землятрусы. Найвышэйшы пункт — гара Зукар (571 м) на востраве Зукар.

Клімат трапічны пустынны. Найбольш спякотны месяц — жнівень, калі тэмпература паветра вагаецца ад +24°C да +35°C, найбольш прахалодны — снежань з ваганнем ад +15°C да +27°C. Ападкі ў выглядзе дажджу здараюцца пераважна ў ліпені і жніўні дзякуючы вільготнаму мусону з Індыйскага акіяна, аднак іх колькасць рэдка перавышае 2 мм у месяц.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Наземныя флора і фаўна вельмі бедныя. Каля астравоў вылучаюцца зоны каралавых рыфаў з багатай падводнай фаўнай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Ханіш вядомы з антычнага перыяда. У XVII - пачатку XX стст. фармальна ўваходзілі ў склад Асманскай імперыі і выкарыстоўваліся як часовая база для барацьбы з пірацтвам. У 1903 г. французскія інжынеры пабудавалі некалькі маякоў, з якіх захаваўся маяк Алі на паўднёвых астравах. Пасля I Сусветнай вайны кантроль над маякамі захапілі ваенныя Вялікабрытаніі. Свае правы на архіпелаг таксама выказала Італія, якая валодала калоніяй Эрытрэя.

У 1967 г. НРПЕ абвясціла суверынітэт над Ханіш. У 1990 г. архіпелаг быў ўключаны ў склад аб'яднанага Емена. Востраў Кабер наведваўся еменскімі рыбакамі. Паўднёвыя астравы выкарыстоўваліся эрытрэйскімі нацыяналістамі падчас барацьбы супраць Эфіопіі. У 1993 г., калі Эрытрэя набыла незалежнасць, яе ўрад абвясціў Ханіш часткай сваёй тэрыторыі. Было праведзена некалькі раўндаў перагавораў паміж Еменам і Эрытрэяй аб лёсе архіпелага.

У 1995 г. урад Емена даў дазвол нямецкай кампаніі на будаўніцтва турыстычнага цэнтра на Каберы. Для аховы будаўніцтва на востраве быў размешчаны гарнізон з 200 еменскіх ваенных. 11 лістапада 1995 г. Эрытрэя ўльтыматыўна запатрабавала вывесці ваенныя сілы з Кабера. 15 снежня - 17 снежня 1995 г. эрытрэйская армія і флот захапілі архіпелаг. Падчас баёў загінулі 12 эрытрэйцаў і 15 еменцаў, было выпадкова пашкоджана расійскае гандлёвае судна. Еменскія дыпламаты распаўсюдзілі праз ЛАД інфармацыю пра дапамогу эрытрэйскім ваенным сілам з боку Ізраіля.

У 1998 г. міжнародны арбітраж у Гаазе прызнаў архіпелаг Ханіш часткай тэрыторыі Емена, аднак Эрытрэя захавала права весці ў раёне астравоў эканамічную дзейнасць, у тым ліку лоў рыбы. 1 лістапада 1998 г. адбылася афіцыйная перадача астравоў Емену.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]