Хаім Майсеевіч Ліўшыц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хаім Майсеевіч Ліўшыц
Дата нараджэння: 23 кастрычніка 1912(1912-10-23)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 4 верасня 1994(1994-09-04) (81 год)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак, педагог
Месца працы:
Жанр: партрэт, пейзаж, нацюрморт, сюжэтна-тэматычная карціна
Вучоба:
Стыль: рэалізм
Уплыў: Іегуда Пэн
Узнагароды:
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Хаім Майсеевіч Ліўшыц (ідыш: חײם ליװשיץ; 10 кастрычніка (23 кастрычніка) 1912, Віцебск, Расійская імперыя — 4 верасня 1994, Чыкага, ЗША) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, педагог, член Союза мастакоў (1946—1991), дацэнт кафедры жывапісу БДТМІ (1968—1979). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1991 годзе эмігрыраваў у ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хаім Ліўшыц нарадзіўся 10 (23 кастрычніка) 1912 года ў Віцебску, у мнагадзетнай яўрэйскай сям’і. Бацька яго займаўся крухмала-патачнай прамысловасцю. Дом іх знаходзіўся на вуліцы Малая Пакроўская, дзе праз некалькі дамоў жыў Марк Шагал. Хаім Ліўшыц успамінаў, што да іх часта прыходзіў мастак Віктар Меклер, які паказваў яго дзіцячыя малюнкі Марку Шагалу[1].

Вучоба[правіць | правіць зыходнік]

Захоплены маляваннем, Хаім Ліўшыц паступіў у 1927 годзе ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе вучыўся па 1930 год. Настаўнікамі яго былі Уладзімір Хрусталёў, Міхаіл Эндэ, Фёдар Фогт. Таксама вучыўся ў майстэрні Юдэля Пэна, паслядоўніка Паўла Чысцякова.

У 1930 годзе Х. Ліўшыц прыехаў у Ленінград і пачаў знаёміцца з мастацкім жыццём горада. Ён стаў наведвальнікам студыі Паўла Філонава, заснавальніка школы аналітычнага мастацтва[2].

З 1932 года Ліўшыц прыступіў за заняткаў на аддзяленні жывапісу ЛІЖСА імя І. Я. Рэпіна, дзе займаўся ў А. І. Савінава, І. І. Бродскага, Б. В. Іагансона, С. Абугава, А. Карова, Р. Р. Фрэнца, К. Ф. Юона. Яго аднакурснікамі былі вядомыя ў будучыні мастакі Ю. М. Няпрынцаў, А. І. Лакціёнаў, Т. Ксенафонтаў, П. Сідараў, Д. Альхоўскі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы, як аўтар сюжэтна-тэматычных карцін і майстар псіхалагічнага партрэта. Таксама пісаў пейзажы і нацюрморты. Сярод карцін мастака:

  • На малочнай ферме, 1938
  • Партрэт кампазітара М. М. Чуркіна, 1949
  • Апаратны цэх тонкасуконнага камбіната, 1950
  • Янка Купала і Кузьма Чорны ў Печышчах ў 1942 годзе, 1963
  • Гулянне ў Пільніцы, 1968
  • Атрыбуты мастацтва, 1970
  • Кухня. Нацюрморт, 1970

У рэспубліканскіх выстаўках удзельнічаў з 1939 г. Персанальныя выстаўкі Х. Ліўшыца адбыліся ў г. Мінску у 1964 і 1975 гадах.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, прыватных зборах у Беларусі і замежжа.

Зноскі

  1. Аркадий Шульман. В одном купе с Шагалом. // Журнал «МИШПОХА» № 11, 2002 год
  2. ФИЛОНОВ художник исследователь учитель — Москва, 2006. — С. 314

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]