Хрысціян Вольф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Хрысціян фон Вольф)
Хрысціян фон Вольф
ням.: Christian Freiherr von Wolff
Дата нараджэння 24 студзеня (3 лютага) 1679[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1754(1754-04-09)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці юрыст, матэматык, філосаф, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка, філасофія, юрыспрудэнцыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі[5] (1703)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Готфрыд Лейбніц, Ehrenfried Walther von Tschirnhaus[d] і Christoph Pfautz[d][7][6]
Вядомыя вучні Ewald Friedrich von Hertzberg[d], Міхаіл Васілевіч Ламаносаў, Joachim Georg Darjes[d], Samuel Klingenstierna[d][6], Johann Samuel König[d][6] і Jakob Carpov[d]
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрысціян Вольф (ням.: Christian Freiherr von Wolff; 24 студзеня 1679, Брэслау, Сілезія, Свяшчэнная Рымская імперыя — 9 красавіка 1754, Гале, Саксонія, Свяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі вучоны-энцыклапедыст, філосаф, юрыст і матэматык, адзін з найбольш прыкметных філосафаў у перыяд пасля Лейбніца і да Канта, заснавальнік мовы нямецкай філасофіі.

Вольф выступіў галоўным чынам як папулярызатар і сістэматызатар ідэй Г. Лейбніца, на аснове якіх імкнуўся распрацаваць адзіную і ўсеабдымную сістэму ведаў. Вольф лічыў, што фізіка вывучае цела — «простыя субстанцыі», рух якіх тлумачыцца механічнай прычыннасцю, пнеўматалогія — дзейнасць духаў, матэматыка — велічыні рэчаў, этыка, натуральнае права і палітыка — волю як уласцівасць душы. Задача «першай філасофіі» (ці «анталогіі») — зразуменне ўсеагульнай сувязі ўсіх духоўных і цялесных сутнасцей, якую Вольф разумеў як вызначаную богам мэтазгоднасць існага. Псіхалогію Вольф падзяляў на эмпірычную і рацыянальную: першая разглядае душу з боку яе сувязі з целам, другая ж займаецца нязменнай, несмяротнай душой. Вольф быў прыхільнікам асвечанага абсалютызму. Паслядоўнік Г. Гроцыя, адстойваў тэорыю натуральнага права; Вольфу належыць шэраг прац па міжнароднаму публічнага праве, філасофія Вольфа і яго школы панавала ў нямецкіх універсітэтах да з’яўлення «крытычнай філасофіі» Канта і атрымала распаўсюджванне таксама ў іншых краінах. Творы Вольфа, напісаныя на нямецкай мове, шмат у чым вызначылі нямецкую філасофскую тэрміналогію.

Зноскі

  1. а б Christian, baron von Wolff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Christian Wolff // Marburger Professorenkatalog — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  5. а б в г д Нямецкая Вікіпедыя — 2001. Праверана 25 студзеня 2020.
  6. а б в г д Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 25 студзеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]