Цэптар Банк
Цэптар Банк | |
---|---|
Тып | ЗАТ[d][1] |
Заснаванне | 13 лістапада 2008[1] |
Размяшчэнне | |
Галіна | банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d] |
Уласны капітал |
|
Доўг | 104 082 000 Br[2] |
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Сайт | zepterbank.by (руск.) (англ.) |
Закрытае акцыянернае таварыства «Цэптар Банк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Статутны фонд 36 млрд беларускіх рублёў (2010). Асноўны акцыянер — АТ «Хоўм Арт энд Сейлс Сэрвіс АГ» (Швейцарыя) (99 %).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1994 годзе ў Беларусі зарэгістравана першая бізнес-структура групы Zepter — кампанія «Цэптэр Інтэрнацыяналь».
13 лістапада 2008 года Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь зарэгістравана закрытае акцыянернае таварыства «Цэптэр Банк».
10 лютага 2009 года ў Мінску створана першая каса банка. Праз некалькі тыдняў Цэптэр Банк пачаў фінансаванне бізнесу, выдаў першы крэдыт індывідуальнаму прадпрымальніку.
29 красавіка 2009 года Цэптэр Банк выдаў першы крэдыт на будаўніцтва жылля.
У лістападзе 2011 года Цэптэр Банк адкрыў магчымасць укладаў — першы ўклад называўся «Новыя гарызонты».
У снежні 2011 года Цэптэр банка эмітаваў першыя банкаўскія плацежныя карткі ў рамках зарплатнага праекта для арганізацый-партнёраў.
Станам на 2023 года, Цэптэр Банк — шматпрофільная фінансавая ўстанова, арыентаваная на сэрвіс для юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і прыватных кліентаў.