Перайсці да зместу

Цысана Бежанаўна Татышвілі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цысана Татышвілі)
Цысана Бежанаўна Татышвілі
груз. ცისანა ტატიშვილი
Дата нараджэння 30 снежня 1937(1937-12-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 2017(2017-09-23)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Муж Gogi Totibadze[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка, музычны педагог, выкладчыца ўніверсітэта
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Узнагароды

Цысана Бежанаўна Татышві́лі[2] (груз. ცისანა ტატიშვილი; 30 снежня 1937(1937-12-30), Тбілісі23 верасня 2017(2017-09-23)[1], Тбілісі) — савецкая і грузінская оперная спявачка (сапрана), педагог. Народная артыстка Грузінскай ССР (1973). Народная артыстка СССР (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Тбілісі. У 1963 годзе скончыла Тбіліскую кансерваторыю. У 1963—2001 гадах — салістка Тбіліскага тэатра оперы і балета. Прафесар вакальнага факультэта Тбіліскай дзяржаўнай кансерваторыі.

Памерла Цысана Татышвілі 23 верасня 2017 года[3] ў Тбілісі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Спевы Цысаны Татышвілі адметныя шырокім дыяпазонам, гнуткім, тэхнічна дасканалым, аднолькава гучным голасам ва ўсіх рэгістрах[3]. Акрамя Тбіліскага тэатра оперы і балета выступала на сцэнах Вялікага тэатра ў Маскве і Марыінскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу, гастралявала ў многіх гарадах Еўропы: Вільнюсе, Рызе, Кішынёве, Кіеве, Адэсе, Мінску, Сафіі, Будапешце, Варшаве, Берліне, Боне, Мюнхене, Кёльне, Базелі, Афінах, Лісабоне, Лондане, Празе, Вене і іншых[3].

Сярод выкананых оперных партый: Этэры («Абесалом і Этэры» З. Паліяшвілі), Ліза («Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага), Аіда, Эбалі, Дэздэмона («Аіда», «Дон Карлас», «Атэла» Д. Вердзі), Тоска («Тоска» Д. Пучыні), Артруда («Лаэнгрын» Р. Вагнера), Саламея («Саламея» Р. Штрауса) і іншыя.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Народная артыстка Грузінскай ССР (1973)
  • Народная артыстка СССР (1979)
  • Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя З. П. Паліяшвілі (1979)
  • Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя Шота Руставелі (1987)
  • Ордэн Гонару (Грузія, 2010)
  • Прэзідэнцкі ордэн Ззянне (Грузія, 2012)
  • Прыз «Мастацтва — сама неўміручасць» (Міжнародная асацыяцыя мастацтваў «Мзечабукі» і таварыства Марыі Калас)
  • Ганаровы грамадзянін горада Тбілісі

У 2010 годзе ў гонар Цысаны Татышвілі перад будынкам Грузінска тэатра оперы і балета імя Паліяшвілі была адкрыта «Зорка»[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Татышві́лі Цысана Бежанаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 457. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Зарубин В. И. Татишви́ли Цисана Бежановна // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 457. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)
  • Татишви́ли Цисана Бежановна // Музыкальный энциклопедический словарь (руск.) / гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 538. — 672 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9.
  • Агин М. С. Вокально-энциклопедический словарь : Биобиблиография / М-во культуры РСФСР. Респ. координац. хозрасчет. ред.-изд. центр. — М. : Изд-во Ркх-Риц, 1991. — 21 см.
  • ვინ ვინაა საქართველოში: ქართული ბიოგრაფიული ცნობარი. — თბ., 1998—1999. — გვ. 308. (груз.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]