Цыта Бурбон-Пармская
Цыта Бурбон-Пармская Zita di Borbone-Parma | |||
![]() | |||
Цыта Бурбон-Пармская, 1914 | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
21 лістапада 1916 — 11 лістапада 1918 | |||
Папярэднік | Елізавета Баварская | ||
Пераемнік | тытул скасаваны | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 9 мая 1892[1][2][…] | ||
Смерць | 14 сакавіка 1989[1][2][…] (96 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Габсбург-Латарынгскі дом[d] і House of Bourbon-Parma[d] | ||
Бацька | Роберт I[d] | ||
Маці | Марыя Антонія[d] | ||
Муж | Карл I Габсбург | ||
Дзеці | Ота фон Габсбург, Archduke Robert, Archduke of Austria-Este[d], Archduke Carl Ludwig of Austria[d], Archduke Rudolf of Austria[d], Archduchess Elisabeth of Austria[d], Archduchess Adelheid of Austria[d], Archduke Felix of Austria[d] і Archduchess Charlotte of Austria[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Манаграма | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Цыта Марыя дэль-Грацые Адэльгонда Мікаэла Рафаэла Габрыэла Джузепіна Антонія Луіза Аньеза Бурбон-Пармская (9 мая 1892 — 14 сакавіка 1989) — апошняя імператрыца Аўстрыі, каралева Багеміі і Венгрыі. Сёмая дачка пармскага герцага Роберта I, які страціў свайго прастола падчас Рысарджымента. Яе роднай сястрой была Марыя-Луіза Бурбон-Пармская, княгіня Балгарыі і маці Барыса III, якая памерла ў 1899 годзе, калі Цыце было сем гадоў.
У 1911 узяла шлюб з эрцгерцагам Карлам, які пасля забойства Франца-Фердынанда стаў спадчыннікам прастола, а ў 1916 — апошнім аўстрыйскім імператарам пад імем Карла I.
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе Карл і Цыта з’ехалі ў Швейцарыю, а затым — на Мадэйру, дзе ў 1922 г. імператар сканаў. Цыта Пармская перажыла яго на 67 гадоў, а Аўстрыйскую імперыю — на 71 год. Разам са старэйшым сынам, Ота (1912—2011), яна стаяла на чале дому Габсбургаў.
У першыя гады ўдаўства па прапанове караля Альфонса XIII імператрыца разам з 8 дзецьмі займала мадрыдскі палац Эль-Парда, у 1929 г. пераехала ў Бельгію, падчас Другой сусветнай вайны з’ехала спачатку ў Нью-Ёрк, а затым у Квебек. Пасля вайны пасялілася ў швейцарскім замку Цыцэрс. Пахавана побач з мужам у Імператарскім склепе Капуцынеркірхэ.
У гонар Цыты названы астэроід (689) Цыта(англ.) бел., адкрыты ў 1909 годзе.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118637126 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Zita of Bourbon-Parma // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Lundy D. R. Zita Maria delle Grazie di Borbone, Principessa di Parma // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118637126 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цыта Бурбон-Пармская
- Нарадзіліся 9 мая
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Лука
- Памерлі 14 сакавіка
- Памерлі ў 1989 годзе
- Пахаваныя ў Імператарскім склепе
- Дынастыя Пармскіх Бурбонаў
- Дамы ордэна Зорнага крыжа
- Асобы
- Каралевы венгерскія
- Імператрыцы аўстрыйскія
- Мужы і жонкі манархаў
- Род Габсбургаў
- Прынцэсы з роду Бурбон-Парма