Ізабела Ягелонка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ізабела Ягелонка
Izabela Jagiellonka
Isabella Jagiellon.jpeg

Нараджэнне 18 студзеня 1519(1519-01-18)[1], 1519[2] ці 1518
Смерць 15 верасня 1559(1559-09-15)[1], 1559[2] ці 1558
Месца пахавання
Род Ягелоны
Бацька Жыгімонт I Стары[3]
Маці Бона Сфорца[3]
Муж Ян Запальяі
Дзеці Янаш II Запальяі[3]
Дзейнасць валадарная каралева
Лагатып Вікісховішча Ізабела Ягелонка на Вікісховішчы

Ізабе́ла Ягело́нка (польск.: Izabela Jagiellonka; 18 студзеня 1519 — 15 верасня 1559) — польска-літоўская прынцэса, дачка польскага караля Жыгімонта Старога. Дзякуючы шлюбу ў 1539 годзе з Янашам Запальяі стала каралевай Венгрыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яе муж памёр праз два тыдні пасля нараджэння сына. З гэтага моманту пачалася барацьба Ізабелы за прастол для малалетняга Янаша Жыгімонта, які быў абраны каралём Венгрыі. Пасля ўзяцця ў 1541 годзе Буды туркамі Сулейман Цудоўны перадаў Ізабеле Трансільванію, дзе яна кіравала ад імя свайго сына. Сапраўдная ўлада знаходзілася ў руках кардынала Георга Марцінуці. У 1549 годзе легаты караля Чэхіі і Венгрыі (эрцгерцага Аўстрыі) Фердынанда I і Ізабела пагадзіліся вярнуць Трансільванію ў каралеўства Венгрыі. Улетку 1551 года яна была вымушана пакінуць Трансільванію, якая паводле дагавора ў Ньірбатары перайшла ў рукі Фердынанда I Аўстрыйскага. Вярнулася назад ў 1556 годзе са сваім сынам. Памерла ў Альбе Юліі 15 верасня 1559 года.

Шанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Цікава, што галаву Ізабелы (як свяшчэнную рэліквію), падораную ў Мадрыдзе каралевай Ганнай Аўстрыйскай (апошняй жонкай Філіпа II), насіў з сабой архібіскуп Багаты (Калумбія) Луіс Сапата дэ Кардэнас. У 1573 годзе ён змясціў яе ў сярэбраны рэлікварый у галоўнай царкве горада і абвясціў Ізабелу заступніцай горада, а дзень шанавання гэтай святой быў усталяваны на 19 лістапада[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Izabela Jagiellonka (Zapolya) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. 2,0 2,1 Czech National Authority Database Праверана 24 лютага 2021.
  3. 3,0 3,1 3,2 Lundy D. R. The Peerage
  4. Juan Rodriguez Freyle. El Carnero, Cap.XI, стр.442

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]