Барбара Брандэнбургская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барбара Брандэнбургская
BarbaraBrandemburska.jpg
 
Нараджэнне: 30 мая 1464
Смерць: 4 верасня 1515 (51 год)
Пахаванне:
Дынастыя: Гогенцолерны
Бацька: Альбрэхт III Ахіл[d]
Маці: Ганна Саксонская
Муж: Уласла II і Henry XI of Głogów[d]

Барбара Брандэнбургская (ням.: Barbara von Brandenburg; 30 мая 1464, Ансбах — 4 верасня 1515, Ансбах) — каралева Чэхіі і Венгрыі.

Барбара была дачкой брандэнбургскага курфюрста Альбрэхта III ад другога шлюбу з Ганнай Саксонскай. 11 кастрычніка 1472 года ва ўзросце 8 гадоў Барбара была выдадзена замуж у Берліне за Генрыха XI Глагоўскага, які быў старэйшы за яе на 30 гадоў. Праз чатыры гады Генрых сканаў, дзяцей у пары не было.

У тым жа годзе Барбара выйшла замуж у другі раз, за чэшскага караля Уладзіслава II. Вяселле па даверанасці адбылося ў Франкфурце, Уладзіслаў разлічваў пасродкам гэтага шлюбу атрымаць Глагоўскае княства. Аднак гэтага не атрымалася, і Уладзіслаў, страціўшы цікавасць да шлюбу, стаў будаваць новыя планы па жаніцьбе.

25 красавіка 1492 года Барбара вызваліла Уладзіслава ад усіх абавязацельстваў шлюбу і напісала ў Рым з просьбай пра развод. Уладзіслаў, які лічыў сябе свабодным, ажаніўся з Беатрысай Арагонскай (удавой венгерскага караля Мацьяша Хуньядзі), а Барбара хацела выйсці замуж за нейкага Конрада фон Хейдэка. Аднак браты Барбары, не жадаючы дапусціць гэтага шлюбу, пасадзілі яе ў Пласенбург, дзе яна і правяла шмат гадоў у няволі.

У 1493 годзе Рымскі Папа прызначыў камісію для расследавання акалічнасцей другой жаніцьбы Уладзіслава. 7 красавіка 1500 года Папа Аляксандр VI абвясціў шлюб Уладзіслава і Беатрысы незаконным.

Пахавана ў Хайльсбранскім манастыры пад Ансбахам.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]