Чамярыца (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чамярыца
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 169,5 м
Даўжыня 1,52 км
Шырыня 0,46 км
Плошча 0,54 км²
Аб’ём 0,00087 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,58 км
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Сярэдняя глыбіня 1,6 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,165 ‰
Басейн
Плошча вадазбору 4,2 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чамярыца (Беларусь)
Чамярыца
Чамярыца
Чамярыца (Віцебская вобласць)
Чамярыца
Чамярыца
Map

Чамяры́ца — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лукомка, за 26 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, за 0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Антаполле.

Плошча паверхні возера 0,54 км². Даўжыня 1,52 км, найбольшая шырыня 0,46 км, даўжыня берагавой лініі 3,58 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,6 м. Аб’ём вады ш возеры каля 0,87 млн м³. Плошча вадазбору 4,2 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 4—7 м. Вакол возера вузкая тарфяністая, месцамі забалочаная пойма. Берагі нізкія, пераважна сплавінныя. Дно ў зоне мелкаводдзя тарфяністае, глыбей — высланае сапрапелем. Возера эўтрофнае. Падводнай расліннасцю зарастае па ўсёй плошчы дна. У паўднёва-заходняй частцы выцякае ручай у возера Чарэйскае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]