Часлаў Іванавіч Родзевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Часлаў Іванавіч Родзевіч
Дата нараджэння: 20 сакавіка 1889(1889-03-20)
Месца нараджэння:
Дата смерці: сакавік 1942
Месца смерці:
Адукацыя:
Прафесія: вучоны
Тэатр:
Commons-logo.svg Часлаў Іванавіч Родзевіч на Вікісховішчы

Часлаў Іванавіч Родзевіч (20 сакавіка 1889, фальварак Кур'янаўшчына, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць — сакавік 1942) — беларускі тэатральны і грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Часлаў Родзевіч першы ў другім радзе

Брат Л. Родзевіча. Скончыў Віленскую сярэднюю хіміка-тэхналагічную школу (1908), Новачаркаскі політэхнічны інстытут. Удзельнік Першай беларускай тэатральнай вечарыны ў лютым 1910 у Вільні, уваходзіў у Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, Першую беларускую трупу І.Буйніцкага. Адзін з заснавальнікаў Беларускага таварыства дапамогі ахвярам 1-й сусветнай вайны (1916—18) і Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства ў Петраградзе. У 1918 супрацоўнік Беларускага нацыянальнага камісарыята. У 1918—19 акцёр, камісар Беларускага савецкага тэатра, выкладчык Мінскага беларускага педагагічнага інстытута.

Падчас польскай акупацыі 1919—20 член Мінскай беларускай школьнай рады, загадчык аддзела асветы Мінскага магістрата, старшыня Беларускай тэатральнай камісіі пры Часовым беларускім нацыянальным камітэце.

У 1920-я г. ўдзельнічаў у рабоце Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР, займаўся навуковымі даследаваннямі ў галіне прыродазнаўства пры Мінскай балотнай станцыі. 3 1922 у Інбелкульце, з 1925 навуковы сакратар сельскагаспадарчай секцыі (з 1929 Беларускай АН).

У ліпені 1930 арыштаваны, асуджаны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і высланы на 5 гадоў у Саратаў (Расія). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 15.11.1957.

Аўтар працы пра беларускія народныя танцы, зборніка «Песні з нотамі» (не захаваліся).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага тэатра. Т.1. Мн., 1983.
  • Скалабан В. Паплечнікі // Мастацтва Беларусі. 1983, № 11.