Часлаў Будзька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Часлаў Будзька
Дата нараджэння: 29 чэрвеня 1913(1913-06-29)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 15 жніўня 1985(1985-08-15) (72 гады)
Месца смерці:
Бацька: Эдвард Будзька

Часлаў (Чэслаў) БУДЗЬКА (29 чэрвеня 1913, Вільня15 жніўня 1985, Чыкага) — беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Эдварда Будзькі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, аддзел гісторыі гуманістычнага факультэта Універсітэта Стэфана Баторыя (1938). Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза, супрацоўнічаў з беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі[1], актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства прыяцеляў беларусаведы. За нацыянальную дзейнасць быў пазбаўлены права працаваць па спецыяльнасці[1]. З-за пераследу і беспрацоўя выехаў у Варшаву, потым у Кельцы. Працаваў у кааператыве «Społem». У 1939—1941 гадах жыў у Вільні, працаваў у выдавецтве, затым, у час вайны знаходзіўся ў Германіі[1]. У першыя паваенныя гады жыў у лагеры DP у Ватэнштэце, працаваў настаўнікам гісторыі і беларускай мовы ў мясцовай Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча[1]. У 1946 годзе ў Ватэштэце выдаў кнігу сакратара С. Баторыя Р. Гейдэнштэйна «„Пад Полацкам дажджы“ (Запіскі з 1579 году)»[2].

У 1948—1951 гадах жыў у Вялікабрытаніі, з 13 снежня 1948 — член Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. З 1951 жыў у ЗША, у Чыкага. Быў актывістам Чыкагскага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА). Апроч асноўнай працы, займаўся грамадска-асветніцкай дзейнасцю, гістарычнымі даследаваннямі, праектаваннем вышыванак і дываноў[1]. У 1968 годзе Часлаў Будзька выдаў фотаспосабам кнігу папулярнай гісторыі Беларусі А. Станкевіча «Пазнайма нашую мінуўшчыну»[3]. У 1970—1971 годзе сумесна з В. Пануцэвічам выдаў фотаспосабам асобныя артыкулы пра беларусаў і беларускае пытанне Ё. Лабадоўскага «Litwa i Białoruś».

Ч. Будзька перадаў значную колькасць кніг і матэрыялаў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. Згодна з сямейным пажаданнем прыватны архіў Ч. Будзькі захоўваецца ў Immigration History Research Center, University of Minnesota (311 Andersen Library, 221—21st Avenue South, Minneapolis, MN 55455-0439).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Da historyi nacyjanalnaha uśviedamleńnia. — Oldenburg, 1947. — 19 s.
  • Беларускаму Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью Ёрку. — Чыкага, 1960. — 2 с. (сцягі беларускіх ваяводстваў)
  • Беларускі [А]рнамэнт: [Альбом]. — [Чыкага], 1979. — 20 с.
  • Беларускі Арнамэнт = Byelorussian Ornament. — [Chicago], 1979. — 20 с. (арнаменты для вышыўкі)
  • Кніжка аб Івашку Гарнастаю. Т. I. — Чыкага: [выданне аўтара], 1955. — X, 423 с.
  • Узоры да вышываньня падушак. — Чыкага: [друкаваў Мікола Прускі, 1979. — 34 с.]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Юрэвіч Л. Літаратурны рух…
  2. Belarusian publishing in the West: a bibliography: [this bibliography marks the centennial of the Belarusian newspapers, Naša Dola and Naša Niva] = Беларускі друк на Захадзе: бібліяграфія / Vitaut Kipel, Zora Kipel; edited by Jerzy Garbinski & Liavon Yurevich; Belarusian Institute of Arts and Sciences; Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies. — New York—Warsaw: Belarusian Institute of Arts and Sciences — Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies, 2006. — XVI, 841 p. — P. 45. — (Bibliographic series; N 7). — ISBN 83-8919-142-3.
  3. Belarusian publishing in the West… — P. 290.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адзінец А. Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў (зборнік успамінаў). — Мн., 2007;
  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; Пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн.: Медысонт, 2010. — 620 с. — С. 524. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 18). — ISBN 978-985-6887-63-8;
  • Катковіч A., Катковіч-Клентак В. Успаміны / Навук. рэд. А. Глагоўская, В. Харужы. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 1999. — 142 с. — ISBN 83-909009-9-8;
  • Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі / Лявон Юрэвіч; Рэд. А. Гардзіенка. — Мн.: [Беларускі Гістарычны Агляд], 2002. — 242,[1] с.: іл. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд». Серыя «Досьледы»; [Вып. 10]). — ISBN 978-5272-10-9.