Эдвард Адамавіч Будзька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдвард Адамавіч Будзька
Род дзейнасці: паэт, публіцыст, журналіст
Дата нараджэння: 22 сакавіка 1882(1882-03-22)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 14 жніўня 1958(1958-08-14) (76 гадоў)
Месца смерці:
Дзеці: Ірэна Будзька[d], Людвіка Будзька-Бяленіс[d] і Часлаў Будзька
Партыя:
Член у

Эдвард (Эдуард, Эдзюк) Адамавіч Будзька (Буцька) (22 сакавіка 1882, в. Будслаў, цяпер Мядзельскі раён — 14 жніўня 1958, Чыкага, ЗША; Псеўданімы: Акцьуб, Акцюб; крыптанімы: Б-а г.) — грамадскі дзеяч Заходняй Беларусі, паэт, публіцыст і выдавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 сакавіка 1882 года ў вёсцы Будслаў. З 1906 г. друкаваўся ў газетах «Наша ніва», «Дзянніца» (1916). Выдавец газеты «Светач» (1916). Удзельнік 1-га Усебеларускага з'езду (1917). У 1918 г. быў адным з арганізатараў Будслаўскай беларускай гімназіі. Пасля закрыцця гімназіі польскімі ўладамі займаўся арганізацыяй беларускай кааперацыі[Крыніца?]. У 19211940 г. жыў у Літве і Латвіі, актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху жывучы ў Каўнасе і Рызе, заснаваў там курсы беларусазнаўства[Крыніца?]. Пачынаў вучыцца ў Рыжскім політэхнічным інстытуце, але сродкаў на вучобу не хапіла. У 1921—1922 г. кіраваў настаўніцкімі курсамі ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). У 1920-я гады друкаваўся ў заходнебеларускай газеце «Наша будучыня». У час Другой сусветнай вайны, падчас нямецкай акупацыі Беларусі (1941—1944), працаваў настаўнікам у Мінску і Баранавічах.[1] Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе.

Цяжка хворы выехаў з Польшчы ў Канаду[1]. Паводле інш. звестак, у канцы вайны выехаў у Германію, пасля — у ЗША[Крыніца?]. Актыўна ўдзельнічаў у жыцці беларускай эміграцыі ў ЗША[1]. Апублікаваў між іншым свае ўспаміны ў месячніку «Бацькаўшчына»[2]. Памёр 14 жніўня 1958 года ў Чыкага (ЗША).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Катковіч A., Катковіч-Клентак В. Успаміны…
  2. Будзька Э. Пясняр…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Будзька Э. Пясняр у жыцці // На суд гісторыі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994;
  • Катковіч A., Катковіч-Клентак В. Успаміны / Навук.рэд. Глагоўская А., Харужы В. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 1999. — 142 с. ISBN 83-909009-9-8.