Чорнае (возера, Бярозаўскі раён)
Выгляд
Чорнае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 143,1 м |
Даўжыня | 6,4 км |
Шырыня | 3,4 км |
Плошча | 17,3 км² |
Аб’ём | 0,0225 км³ |
Найбольшая глыбіня | 2,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 539 км² |
Упадаюць | Жыгулянка, ручаі, каналы |
Выцякаюць | Жугулянка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
Чорнае — возера ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Жыгулянка (працякае праз возера).
Плошча паверхні возера 17,3 км². Даўжыня 6,4 км, найбольшая шырыня 3,4 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,3 м. Плошча вадазбору 539 км².
Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень Схілы катлавіны вышынёй да 4 метраў. Берагі нізкія, забалочаныя. Плоскае дно возера выслана сапрапелем.
Возера дыстрафіруючае, праточнае. Упадаюць ручаі і каналы, працякае рака Жыгулянка (прыток Ясельды). Возера зарастае па ўсёй плошчы.
У Чорным водзяцца шчупак, акунь, карась, плотка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1979. — Т. 2. Природа. Экономика. Народное благосостояние. — 768 с. — 50 000 экз.