Чорны спіс Галівуда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

"Чорны спіс" Галівуда (англ. Hollywood blacklist) — гэта спіс дзеячоў культуры і мастацтва ЗША 1940—1950-х гг., якіх абвінавачвалі у камунстычных поглядах і сімпатыях да камуністаў.Да 1960-х гг. прафесіянальная дзейнасць тых, хто патрапіў у гэты спіс абмяжоўвалася. У спіс траплялі не толькі асобы, камуністычныя погляды якіх былі вядомы, але і тыя, каго падазравалі ў сімпатыях да камуністаў. Звычайна дастатковым доказам лічылася адмова падазронага адказаць на пытанні адносная яго ці яе стасункаў да камуністаў.

"Галівудская дзясятка"[правіць | правіць зыходнік]

Файл:Hollywood-ten.jpg
"Галівудская дзясятка", 1948 г.
Блізкі рад, злева: Герберт Біберман, два павераных, Альберт Мальц, Лестар Коўл;
Сярэдні рад, злева: Далтон Трамба, Джон Ховард Лоўсан, Алва Бесі, Сэмуэль Орніц;
Далёкі рад, злева: Рынг Ларднер-малодшы, Эдвард Дзмітрык, Эдрыан Скот.
Файл:H10Protest.gif
Члены сямей "Галівудскай дзясяткі" пратэстуюць супраць турэмнага зняволення, прысуджанага гэтым кінематаграфістам. 1950 г.

У кастрычніку 1947 г. Камісія па расследаванню антыамерыканскай дзейнасці выклікала на допыт 43 супрацоўніка Галівуда, 10 з якіх адмовіліся адказаць на пытанне "Ці з'яўляецеся Вы або з'яўляліся калі-небудзь членам камуністычнай партыі?" спасылаючыся на 1-ю папраўку да Канстытуцыі. Імёны гэтых 10 дзеячоў культуры склалі першы чорны спіс Галівуда. Таксама гэтых 10 кінематаграфістаў адправілі ў турму на адзін год за знявагу да Кангрэса. Яны сталі вядомы як "Галівудская дзясятка".

Абнаўленне спіса[правіць | правіць зыходнік]

Пасля гэтага "чорны спіс" Галівуда неаднаразова абнаўляўся і ў 1950 г. выданне "Каўнтэратэк" надрукавала яго апошнюю версію, вядомую як "Чырвоныя каналы" (Red Channels). За гэты час колькасць абвінавачанных у спісе ўзрасла з 10 да 151 чал.

У сярэдзіне 1950-х гг. палітыка макартызма (абмежавання грамадзянскіх правоў асобы на падставе падазрэнняў у камуністычных поглядах) пачала згортвацца, і спіс больш не абнаўлялі. А ў 1960-х гг. пачалі выходзіць у свабодны пракат фільмы апальных кінематаграфістаў, што стала пачаткам іх рэабілітацыі і адмовы да выкарыстання "чорнага спіса" да дзеячоў культуры ЗША.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]