Перайсці да зместу

Рожанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рожанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Вялікі Рожан
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
28 лютага 1964
Дата скасавання 22 снежня 1959,
29 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 985
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Ро́жанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Вялікі Рожан.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікі Рожан. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чудзінскага сельсавета[1]. 22 снежня 1959 года сельсавет перайменаваны ў Чудзінскі, цэнтр перанесены ў вёску Чудзін[2].

25 снежня 1962 года населеныя пункты Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Красныя Хутары і Новы Рожан Чудзінскага сельсавета перададзены ў Любанскі раён Мінскай вобласці[3], 27 снежня 1962 года яны ўвайшлі ў склад Чырвонаслабодскага пассавета.

28 лютага 1964 года Рожанскі сельсавет утвораны зноў у складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці з 5 населеных пунктаў (Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Красныя Хутары і Новы Рожан), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Чырвонаслабодскага пассавета[4]. Цэнтр — вёска Вялікі Рожан. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Салігорскага раёна. У 1976 годзе скасавана вёска Красныя Хутары[5]. Скасаваны 29 снежня 2009 года, тэрыторыя далучана да Чырвонаслабодскага сельсавета[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 985 чалавек[7], з іх 97,5 % — беларусы[8].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі вёскі Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Новы Рожан.

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов БССР Архівавана 11 верасня 2019.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  5. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.