Чуна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чуна
руск.: Чуна
Мост каля горада Ніжняудзінск
Мост каля горада Ніжняудзінск
Характарыстыка
Даўжыня 1203 км
Плошча басейна 56 800 км²
Басейн Тасеева → Ангара → Енісей → Карскае мора
Басейн рэк Паўночны Ледавіты акіян
Расход вады 290[1] м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Ніжняудзінскі раён
 · Каардынаты 53°50′07,80″ пн. ш. 96°44′42,71″ у. д.HGЯO
Вусце Тасеева
 · Месцазнаходжанне 116 км ад вусця
 · Каардынаты 57°43′18,84″ пн. ш. 95°25′06,23″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Іркуцкая вобласць, Краснаярскі край
ДВР 16010200112116200026545
Чуна (Краснаярскі край)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Чуна на Вікісховішчы

Чу́на[2] (руск.: Чу́на, У́да)[3][1] — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Іркуцкай вобласці і Краснаярскім краі, правы складнік ракі Тасеева (прыток Ангары, басейн Енісея).

Даўжыня ракі 1203 км. Плошча вадазбору 56 800 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 290[1] м³/с, аб’ём сцёку 9,153[1] км³/год. Рака бярэ пачатак з возера на схілах Удзінскага хрыбта на Усходнім Саяне. Працякае праз возера Верхняе[4]. У верхнім цячэнні, да пасёлка Навачунскі[1], мае назву Уда. Падзяляецца на дзве часткі: Верхняя Чуна (да пасёлка Алыгджэр) і Ніжняя Чуна (ад пасёлка Алыгджэр да вусця)[1]. Зліваючыся з ракой Біруса, утварае раку Тасеева. Большая частка басейна ракі знаходзіцца на Сярэднесібірскім пласкагор’і. Працякае ў вузкай міжгорнай даліне, перасякае трапы, утварае парогі. У ніжнім цячэнні даліна ракі скрынкападобная, шырынёй да 5 км[1]. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — маі.

Прытокі Чуны: Хатага, Хонда, Эргатай, Эгега, Ак-Ой, Хан, Кара-Бурэнь, Джуглым (ЧорныЧерный Джуглым), Джуктыр, Тальма, Нерха (Чорная Нерха), Хайлама, Хунга, Хадама, Чорная, Малая Айса, Вялікая Айса, Тыгней, Прамая Марня, Ярма, Муксут, Кут, Мут, Рубахіна, Уват, Мара, Вялікі Ук, Уляха, Хінгайка, Ігніт, Кадуй, Мана, Катарма, Ендарма, Анга Сухая, Баёр, Чукша, Шундакан, Джыдыкан, Калінка, Паява, Душан, Екунчэт, Нерюгда, Сасноўка, Даван, Хая, Іча (Правая Іча), Бурлы, Туман і іншыя рэкі і ручаі[4].

Рака выкарыстоўваецца ў мэтах лесасплаву і мясцовага суднаходства[1] (189 км[3]). Каля ракі горад Ніжняудзінск.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Иванов В. В. Чуна (Уда) // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
  3. 3,0 3,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 489. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  4. 4,0 4,1 Река Уда (Чуна) // Государственный водный реестр РФ(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чуна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С. 290.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 489. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]