Чэдвік Боўзман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэдвік Боўзман
англ.: Chadwick Boseman
Дата нараджэння 29 лістапада 1976(1976-11-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 2020(2020-08-28)[2][3][…] (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Taylor Simone Ledward Boseman[d]
Адукацыя
Прафесія сцэнарыст, драматург, кінаакцёр, тэлеакцёр, кінапрадзюсар, акцёр агучвання, акцёр, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 1569276
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чэдвік Аарон Боўзман (англ.: Chadwick Aaron Boseman; 29 лістапада 1976(1976-11-29)[1], Anderson[d], Паўднёвая Караліна28 жніўня 2020(2020-08-28)[2][3][…], Лос-Анджэлес, Каліфорнія[4]) — амерыканскі акцёр.

Пасля вывучэння рэжысуры ў Говардскім Універсітэце атрымаў сваю першую галоўную ролю — у серыяле «Невядомыя асобы» (2010). Прарыўной для Боўзмана стала роля бейсбаліста Джэкі Робінсана ў біяграфічным фільме «42» (2013). Ён працягнуў іграць гістарычных персон, зняўшыся ў фільме «Джэймс Браўн: Шлях наверх» (2014) у ролі спевака Джэймса Браўна і ў фільме «Маршал» (2017) у ролі адваката Вярхоўнага суда Тэргуда Маршала.

Боўзман дабіўся сусветнай вядомасці дзякуючы ролі супергероя Чорнай пантэры ў кінематаграфічным сусвеце Marvel (КСМ) у 2016—2019 гадах, зняўшыся ў чатырох фільмах франшызы, уключаючы аднайменны фільм 2018 года, які прынёс акцёру прэміі NAACP Image Award за найлепшую мужчынскую ролю і прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно. Як першы цемнаскуры акцёр, які ўзначаліў фільм КСМ, Боўзман таксама быў уключаны ў спіс Time 100 2018 года[7]. Яго апошні фільм, «Ма Рэйні: Маці блюзу», быў выпушчаны пасмяротна. З’яўляецца першым цемнаскурым акцёрам, намінаваным на «Оскар» пасмяротна[8].

У 2016 годзе ў Боўзмана быў дыягнаставаны рак тоўстай кішкі. Акцёр трымаў стан свайго здароўя ў сакрэце, працягваючы іграць падчас лячэння. Ён памёр у 2020 годзе ад ускладненняў, звязаных з хваробай[9].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2016
ф Капітан Амерыка: Грамадзянская вайна Captain America: Civil War Т’Чала / Чорная Пантэра
2018
ф Мсціўцы: Вайна бясконцасці Avengers: Infinity War Т’Чала / Чорная Пантэра
2018
ф Чорная пантэра Black Panther Т’Чала / Чорная Пантэра
2019
ф Мсціўцы: Фінал Avengers: Endgame Т’Чала / Чорная Пантэра

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Chadwick Boseman // GeneaStar
  2. а б https://apnews.com/5f4352111fdead278da3651b44d311b8Associated Press. Праверана 28 жніўня 2020.
  3. а б https://tw.appledaily.com/entertainment/20200829/DTOPLFLL5ZB6HG3M7A2FODLL6E/ Праверана 29 жніўня 2020.
  4. а б https://apnews.com/5f4352111fdead278da3651b44d311b8
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
  6. ‘Black Panther’ star Chadwick Boseman dies of cancer at 43Associated Press, 2020.
  7. "Chadwick Boseman: The World's 100 Most Influential People". Time. Архівавана з арыгінала 2020-09-02. Праверана 2020-09-23.
  8. Rosen, Christopher. Chadwick Boseman is the first posthumous Oscars acting nominee since Heath Ledger. Gold Derby (15 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 15 сакавіка 2021.
  9. Ugwu, Reggie; Levenson, Michael (2020-08-28). "'Black Panther' Star Chadwick Boseman Dies of Cancer at 43". The New York Times. Архівавана з арыгінала 2020-08-29. Праверана 2020-08-29.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]