Сідні Пуацье
Сідней Пуацье | |
---|---|
Sidney Poitier | |
![]() | |
Дата нараджэння | 20 лютага 1927 (95 гадоў) |
Месца нараджэння | Маямі, ЗША |
Дата смерці | 6 студзеня 2022[1][2][3] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Joanna Shimkus[d] і Juanita Hardy[d] |
Дзеці | Sydney Tamiia Poitier[d] |
Прафесія | акцёр |
Кар’ера | 1943 – 2001 |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (1963) ![]() прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ўклад у кінематограф[d] (2000) NAACP Image Award for Outstanding Actor in a Television Movie, Mini-Series or Dramatic Special[d] (2000) прэмія «Оскар» за выбітныя заслугі ў кінематографе[d] (2002) |
IMDb | ID 0001627 |
![]() |
Сэр Сідні Пуацье (англ.: Sidney Poitier, 20 лютага 1927 — 6 студзеня 2022, Лос-Анджэлес) — першы амерыканскі цемнаскуры акцёр, які атрымаў «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю (1963).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 20 лютага 1927 года ў Маямі ад багамскіх бацькоў, дзяцінства правёў на востраве Кэт і ў Насаў, у ЗША зноў трапіў у 15-гадовым узросце. Нягледзячы на моцны багамскі арбітальны акцэнт, Пуацье набыў славу самага лепшага цемнаскурага акцёра Амерыкі.
У час барацьбы неграў за свае правы Пуацье стаў першым цемнаскурым акцёрам, ганарары якога не саступалі заробкам белых («Настаўніку з любоўю», 1967).
У канцы 1960-х гг. Пуацье бярэ ўдзел у некалькіх вядомых фільмах на тэмы расавай нянавісці і забабонаў («Адгадай, хто прыйдзе да абеду?», «Душнай паўднёвай ноччу»).
У 1970-я гг. пераважна займаўся рэжысурай. У 1973 г. у яго нарадзілася дачка Сідні Тамія Пуацье, вядомая па ролі ў фільме К. Таранціна «Доказ смерці».
У 1976 годзе ажаніўся з канадскай актрысай з літоўска-яўрэйскімі каранямі Джаанай Шымкус, вядомай па ролі Летыцыі Вайс у фільме «Шукальнікі прыгод» Рабера Энрыка. Пасля замужжа актрыса пакінула кінематограф.
Памёр 6 студзеня 2022 года[5].
Зноскі
- ↑ Sidney Poitier, premier comédien noir à recevoir l’Oscar du meilleur acteur, en 1964, est mort // Le Monde — Paris: Societe Editrice Du Monde, 2022. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694 Праверана 7 студзеня 2022.
- ↑ а б https://www.nytimes.com/live/2022/01/07/movies/sidney-poitier
- ↑ https://apnews.com/article/sidney-poitier-dead-214e66b7e52909bdc64465e9ff4a1339 Праверана 15.
- ↑ Sotinel T. Sidney Poitier, premier comédien noir à recevoir l’Oscar du meilleur acteur, en 1964, est mort — Paris: Societe Editrice Du Monde, 2021. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694 Праверана 7 снежня 2021.
- ↑ Скончался первый темнокожий обладатель «Оскара» Сидни Пуатье
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сідні Пуацье
- Асобы
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ўклад у кінематограф
- Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь»
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»