Перайсці да зместу

Чэзарэ Павезэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэзарэ Павезэ
Cesare Pavese
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 верасня 1908(1908-09-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 1950(1950-08-27)[3][1][…] (41 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, пісьменнік, перакладчык, літаратурны рэдактар, сцэнарыст, літаратурны крытык, журналіст, біёграф, паэт, лібрэтыст
Жанр паэзія
Мова твораў італьянская мова
Прэміі
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чэзарэ Павезэ (9 верасня 1908 — 27 жніўня 1950) — адзін з найвыбітнейшых італьянскіх пісьменнікаў XX стагоддзя. Нарадзіўся ў Санта-Стэфана-Бельба, у правінцыі Кунеа і ў хуткім часе пераехаў у Турын. Усё жыццё намагаўся перамагчы ўнутраную самоту. Даследчык і мысляр з левымі палітычнымі поглядамі, ён сканчае жыццё самагубствам у 42-гадовым узросце.

Каштоўная спадчына Чэзарэ Павезэ як аўтара, перакладчыка і крытыка. У маладосці пачаў займацца англамоўнай літаратурай, скончыў навучанне ва ўніверсітэце дыпломнай працай, прысвечанай паэзіі Уолта Уітмена. Перакладаў амерыканскіх і брытанскіх аўтараў, якія былі новымі для італьянскай чытацкай публікі, у тым ліку Дэфо, Фолкнера, Джойса і Дзікенса.

Супрацоўнічаў пры стварэнні «Амерыканскай анталогіі» (l’Antologia americana), укладальнікам якой быў Эліа Вітарыні.

У 1935 годзе быў арыштаваны па абвінавачанні ў антыфашызме і правёў за кратамі амаль год. Пасля вайны далучыўся да Італьянскай Камуністычнай партыі. Няўдачы ў асабістым жыцці і палітычнае расчараванне прывялі яго да самагубства праз перадазіроўку барбітуратаў. Яго блізкі сябар пісьменнік Давідэ Лаёла апісвае ў сваёй кнізе «Il vizio assurdo» («Абсурдная загана») экзістэнцыйны непакой, які заўсёды ўплываў на жыццё п'емонцкага пісьменніка.

  • Lavorare stanca («Праца стамляе»), 1936
  • Il Compagno («Таварыш»), 1947
  • Dialoghi con Leucò («Дыялогі з Леўко»), 1947
  • La luna e i falò (Месяц і вогнішча), 1950
  • Il mestiere di vivere: Diario 1935—1950 («Справа жыцця: Дзённікі 1935—1950»), 1952

Зноскі

  1. 1 2 Cesare Pavese // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Cesare Pavese // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Павезе Чезаре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  • Biasin G.-P. The smile of the Gods; a thematic study of Cesare Pavese’s works. Ithaca: Cornell UP, 1968
  • Lajolo D. An absurd vice: a biography of Cesare Pavese. New York: New Directions, 1983
  • Pampaloni G. Cesare Pavese. Camposampiero: Edizioni del Noce, 1982