Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 2017
| Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 2017 | |
|---|---|
| Горад-арганізатар |
|
| Краіны-ўдзельніцы | 48 |
| Колькасць атлетаў | 1149 |
| Разыгрываецца медалёў | 44 |
| Цырымонія адкрыцця | 20 ліпеня 2017 |
| Цырымонія закрыцця | 23 ліпеня 2017 |
| Дата правядзення | 2017 |
| Стадыён | «Карла Дзекіні» |
24-ы чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў праходзіў з 20 па 23 ліпеня 2017 года на Алімпійскім стадыёне імя Карла Дзекіні ў Грасета, Італія. Да спаборніцтваў, паводле правіл, былі дапушчаны спартсмены 1998 года нараджэння і маладзейшыя.
На старт у 44 дысцыплінах чэмпіянату выйшлі 1149 лёгкаатлетаў з 48 краін Еўропы (579 юніёраў і 570 юніёрак)[1].
Зборная Расіі не ўдзельнічала ў спаборніцтвах у сувязі з бестэрміновай дыскваліфікацыяй нацыянальнай федэрацыі з лістапада 2015 года з прычыны допінгавага скандалу. У Грасета, тым не менш, выступілі чатыры расійскія лёгкаатлеты, якія атрымалі спецыяльны дазвол ад Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Усе яны выйшлі на старт у якасці нейтральных спартсменаў. Медалі змаглі заваяваць двое з іх, хадакі Сяргей Шырабокаў і Яна Смердава, якія сталі чэмпіёнамі Еўропы сярод юніёраў[2][3].
16-гадовы нарвежац Якаб Інгебрыгтсен, нягледзячы на тое, што быў маладзейшы за большасць удзельнікаў спаборніцтваў на 2-3 гады, прыехаў у якасці лідара сезона адразу на трох дыстанцыях: 1500, 5000 метраў і 3000 метраў з перашкодамі. У кожнай з іх ён выйшаў на старт[4]. Праз 2,5 гадзіны пасля падзення і восьмага месца ў фінале бегу на 1500 метраў Якаб выйшаў на старт бегу на 5000 метраў, дзе стаў чэмпіёнам, а на наступны дзень выйграў яшчэ адно золата, у стыпль-чэзе[5].
На чэмпіянаце былі пастаўлены два сусветныя рэкорды сярод юніёраў. Немец Ніклас Каўль набраў у дзесяцібор’і 8435 ачкоў і пераўзышоў дасягненне Торстэна Фоса (8397 ачкоў), пастаўленае на 35 гадоў раней яшчэ з выкарыстаннем дарослых снарадаў у кіданнях і бегу з бар’ерамі (з 2005 года юніёры выкарыстоўваюць палегчаныя ядро і дыск, а таксама бар’еры з паніжанай вышынёй)[6].
Аўтарам іншага рэкорду стала жаночая зборная Германіі (Катрын Фем, Кешыя Квадва, Зофія Юнк, Еніфер Монтаг), якая ў папярэднім забегу эстафеты 4×100 метраў паказала вынік 43,27. У фінале палепшыць гэты час ім не ўдалося[7].
Трохкратным прызёрам чэмпіянату стала брытанка Мая Бруні, якая выйграла бег на 200 метраў і стала трэцяй у дзвюх эстафетах. Яшчэ 13 чалавек выйгралі больш за адзін медаль[1].
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Скарачэнні: WJR — сусветны рэкорд сярод юніёраў | EJR — рэкорд Еўропы сярод юніёраў | NR — нацыянальны рэкорд | NJR — нацыянальны рэкорд сярод юніёраў | CR — рэкорд чэмпіянату
Курсівам вылучаны ўдзельнікі, якія выступалі за эстафетныя каманды толькі ў папярэдніх забегах
Юніёры
[правіць | правіць зыходнік]Юніёркі
[правіць | правіць зыходнік]Медальны залік
[правіць | правіць зыходнік]Медалі ў 44 дысцыплінах лёгкай атлетыкі заваявалі прадстаўнікі 30 краін-удзельніц.
Краіна-арганізатар
| Месца | Краіна | Золата | Серабро | Бронза | Усяго |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 5 | 7 | 1 | 13 | |
| 2 | 5 | 6 | 8 | 19 | |
| 3 | 4 | 1 | 1 | 6 | |
| 4 | 3 | 5 | 4 | 12 | |
| 5 | 3 | 5 | 1 | 9 | |
| 6 | 3 | 1 | 0 | 4 | |
| 7 | 3 | 0 | 1 | 4 | |
| 8 | 3 | 0 | 0 | 3 | |
| 9 | 2 | 5 | 0 | 7 | |
| 10 | 2 | 4 | 3 | 9 | |
| 11 | 2 | 0 | 2 | 4 | |
| 12 | Нейтральныя атлеты | 2 | 0 | 0 | 2 |
| 13 | 1 | 1 | 1 | 3 | |
| 1 | 1 | 1 | 3 | ||
| 15 | 1 | 1 | 0 | 2 | |
| 16 | 1 | 0 | 2 | 3 | |
| 17 | 1 | 0 | 1 | 2 | |
| 18 | 1 | 0 | 0 | 1 | |
| 1 | 0 | 0 | 1 | ||
| 20 | 0 | 2 | 5 | 7 | |
| 21 | 0 | 1 | 4 | 5 | |
| 22 | 0 | 1 | 1 | 2 | |
| 0 | 1 | 1 | 2 | ||
| 24 | 0 | 1 | 0 | 1 | |
| 0 | 1 | 0 | 1 | ||
| 26 | 0 | 0 | 3 | 3 | |
| 27 | 0 | 0 | 1 | 1 | |
| 0 | 0 | 1 | 1 | ||
| 0 | 0 | 1 | 1 | ||
| 0 | 0 | 1 | 1 | ||
| Всего | 44 | 44 | 44 | 132 | |
Зноскі
- ↑ а б European Athletics U20 Championships Grosseto 2017 — Results Book (англ.) (PDF). ЕА (23 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 5 жніўня 2017.
- ↑ Очередной триумф Смердовой!. RusAthletics.com. 2017-07-20. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 2 верасня 2017.
- ↑ Широбоков — чемпион Европы!. RusAthletics.com. 2017-07-22. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 2 верасня 2017.
- ↑ Ingebrigtsen targets a hat-trick of titles in Grosseto(англ.). ЕА. 2017-07-19. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.
- ↑ Adam Kopet (2017-07-24). A Fall Keeps Jakob Ingebrigtsen from Perfect Weekend(англ.). RunnerSpace.com. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.
- ↑ Two world U20 records for Germany on final day in Grosseto(англ.). ЕА. 2017-07-23. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.
- ↑ Diego Sampaolo (2017-07-24). World U20 records fall in decathlon and women's 4x100m in Grosseto(англ.). ІААФ. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 2017 на Вікісховішчы |
- European Athletics U20 Championships (англ.). ЕА. — Старонка спаборніцтваў на сайце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 5 жніўня 2017.
- European Athletics U20 Championships — Grosseto 2017 Results (англ.). ЕА. — Вынікі спаборніцтваў на сайце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 5 жніўня 2017.