Перайсці да зместу

Солча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шальча)
Солча
літ. Šalčia
Характарыстыка
Даўжыня 74 км
Басейн 749 км²
Расход вады 5,72 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на ўсход ад горада Шальчынінкай
 • Каардынаты 54°18′56″ пн. ш. 25°23′34″ у. д.HGЯO
Вусце Мяркіс
 • Каардынаты 54°20′43″ пн. ш. 24°49′56″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Мяркіс → Нёман → Балтыйскае мора

Краіны
Рэгіёны Вільнюскі павет, Гродзенская вобласць
Раёны Шальчынінкайскі раён, Варэнскі раён, Воранаўскі раён
physical
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Солча, Ша́льча (літ.: Šalčia) — рака на тэрыторыі Літвы і Беларусі, левы прыток ракі Мерачанка (Мяркіс) басейна Нёмана.

Даўжыня ракі 76 км (з іх у Літве 65 км), плошча вадазбору 749 км² (у Літве 596 км²)[1]. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,72 м³/с.

Пачынаецца ў Літве, на ўсход ад горада Салечнікі (Шальчынінкай). Цячэ ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на працягу некалькіх кіламетраў утварае дзяржаўную мяжу паміж Беларуссю і Літвой. Затым рака ізноў цячэ па тэрыторыі Літвы, дзе і знаходзіцца вусце. Найбольшы прыток — Солчыца.

На тэрыторыі Беларусі на левым беразе Солчы размешчаны вескі Варнакелі, Беняконі, Посальч (Воранаўскі раён).

  • Атлас охотника и рыболова: Гродненская область. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010.