Шведская Эстляндыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг Эстоніі Гісторыя Эстоніі
Герб Эстоніі
Старажытная Эстонія
Сярэдневяковая Эстонія
Дацкая Эстонія · Дэрпцкае біскупства · Лівонскі ордэн ·
Падзел і аб'яднанне пад шведскім панаваннем
Лівонская вайна · Лівонскае каралеўства · Задзвінскае герцагства · Шведская Лівонія · Шведская Эстляндыя
У складзе Расійскай імперыі
Паўночная вайна · Ліфляндская губерня · Эстляндская губерня
Стварэнне Эстонскай Рэспублікі
Балтыйскае герцагства ·
Часовы ўрад Эстоніі ·
Вайна за незалежнасць ·
Эстонская рэспубліка
Другая сусветная вайна
Чэрвеньскі пераварот · Далучэнне Эстоніі да СССР · Генеральная акруга Эстонія
Паваенны перыяд
Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Лясныя браты · Аднаўленне незалежнасці

Партал «Эстонія»

Шведская Эстляндыя (шведск.: Svenska Estland) — шведская губерня[1][2], якая існавала з 1561 па 1721 год. Яе тэрыторыя была адваявана Расійскай імперыяй падчас Паўночнай вайны, вынікі якой, уключаючы тэрытарыяльныя змены, зафіксаваны Ніштацкім мірным дагаворам у 1721 годзе.

Станаўленне[правіць | правіць зыходнік]

У ХVI-ХVII стагоддзя шведская манархія дасягнула сваёй найвышэйшай магутнасці. Імкнучыся ператварыць Балтыйскае мора ва ўнутранае «шведскае возера», у 1561 годзе шведская армія высадзілася ў Рэвелі і ўзяла пад кантроль паўночную частку сярэдневяковай Лівоніі; пры гэтым шведамі была занята прыкладна тая ж тэрыторыя, якую ў свой час падпарадкавалі датчане. Такім чынам, у прыблізных межах Дацкай Эстоніі 12191346 гадоў узнікла Шведская Эстляндыя 15611721 гадоў. У 1581 годзе шведы захапілі таксама мацерыковую частку былога Эзэль-Вікскага біскупства (сучасны эстонскі павет Ляэнемаа).

Змены пры шведскім кіраванні[правіць | правіць зыходнік]

Шведы пачалі ўшчамляць у правах старадаўнюю нямецкую арыстакратыю, якая жыла ў Эстоніі з часоў дацкага кіравання.

Сферай, дзе шведскае кіраванне аказала максімальны ўплыў на Эстонію, была адукацыя. З канца XVII стагоддзя атрымала распаўсюджанне школьнае навучанне на эстонскай мове. У 1632 годзе на 4 гады раней за Гарвард быў заснаваны Дэрпцкі (Тартускі) універсітэт. У 1684 годзе пры падтрымцы шведскай каралеўскай улады каля Дэрпта была адкрыта настаўніцкая семінарыя, дзе выкладаў Бенгт Готфрыд Фарселіус, пашырылася выданне кніг на эстонскай мове[3].

У гады Вялікага Голаду (16951697), з-за неўрадлівых гадоў, насельніцтва скарацілася прыблізна на 70 000 чалавек. Найбуйнейшымі з гарадоў былі Талін, Дэрпт, Нарва, Арэнсбург, Пернау, Фелін.

Да XVII стагоддзя асновай эканомікі Эстоніі служыў гандаль. У сілу выгоднага тэрытарыяльнага размяшчэння праз Талін і Нарву праходзілі тавары з Еўропы ў Расію і назад. Рака Нарва забяспечвала сувязь з Расіяй: Псковам, Ноўгарадам, Масквой. Асноўную колькасць арыстакратаў-землеўладальнікаў у Эстоніі складалі немцы і шведы. У 1671 годзе быў прыняты закон, які дазваляў вяртанне беглых сялян, а таксама іх запіс у прыгонных кнігах. У Сярэднявеччы Эстонія з'яўлялася буйным пастаўшчыком збожжа ў паўночныя краіны. Толькі ў XVII стагоддзі пачалася індустрыялізацыя здабыўных галін і дрэваапрацоўкі. Абмеркаванне меркаванай адмены прыгоннага права выклікала турбота буйных нямецкіх землеўладальнікаў[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнае насельніцтва Шведскай Эстляндыі складалі эсты (80 %), якія жылі пераважна ў сельскай мясцовасці. Аснову кіруючага класа ў гарадах складалі большай часткай балтыйскія немцы, у меншай ступені ўжо анямечаныя імі датчане. Акрамя таго, за 160 гадоў шведскага кіравання ў прыбярэжных рэгіёнах паўночнага ўсходу і на астравах пасяліліся шведы і часткова фіны. Колькасць балтыйскіх шведаў дасягнула свайго піка ў 12.000 у канцы шведскага кіравання (каля 10 % насельніцтва). Пасля пераходу эстонскіх земляў у склад Расійскай імперыі германскія меншасці захавалі свае эканоміка-сацыяльныя прывілеі, але з-за скарачэння іміграцыі, як затым і ў Фінляндыі, пачалося павольнае скарачэнне іх адноснай долі.

Падзенне[правіць | правіць зыходнік]

Напачатку XVIII стагоддзя інтарэсы Расійскай імперыі ў Балтыйскім рэгіёне сутыкнуліся з інтарэсамі Швецыі. Паўночная вайна (17001721) завяршылася капітуляцыяй Швецыі і далучэннем у 1710 годзе Эстляндыі і Ліфляндыі да Расійскай імперыі, што было афіцыйна замацавана Ніштацкім мірным дагаворам 1721 года. Звычайныя для таго часу рабаванні і забойствы былі ўзмоцнены царскім загадам ужываць тактыку «выпаленай зямлі» і дэпартацый мясцовага насельніцтва[5].

Характэрна, што пасля далучэння эстонскіх земляў да Расійскай імперыі Пётр I аднавіў правы нямецкай арыстакратыі, страчаныя пры шведскім кіраванні, але становішча эстонскага сялянства па-ранейшаму ігнаравалася, хоць культурна-моўны ціск на эстонцаў з боку немцаў, датчан і шведаў паменшыўся менавіта дзякуючы ўмяшанню расійскіх улад.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Леа Кыйв. Эстония в составе Шведского королевства. 1629—1710 гг.. Эстоника (8 кастрычніка 2009). Праверана 3 мая 2014.
  2. Новы адміністрацыйны падзел. Histrodamus. Праверана 3 мая 2014.
  3. Taagepera, 1993, p. 25-26
  4. Taagepera, 1993, p. 25
  5. Taagepera, 1993, p. 26

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]