Капітуляцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Капітуляцыя — дагавор аб спыненні ўзброенай барацьбы паміж супрацьстаялымі сіламі; у міжнародным праве — спыненне ўзброенай барацьбы і здача ўзброеных сіл адной з ваюючых дзяржаў. Бок, які здаецца, спрабуе выгаварыць магчыма выгодныя ўмовы, што прама абавязвае зрабіць закон.

Безумоўная капітуляцыя (англ.: unconditional surrender, US) — канцэпцыя, якая не існавала ў міжнародным праве да 1943 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паняцце безумоўнай капітуляцыі было ўведзена падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША военачальнікам паўночнікаў Улісам Грантам, які 16 лютага 1862 года адправіў наступныя ўмовы начальніку гарнізона абложанага форта паўднёўцаў Дональдсан генералу Сімону Балівару Букнеру: «Не можа быць прынята ніякіх умоў, акрамя безумоўнай і неадкладнай капітуляцыі»[1]. «Безумоўная капітуляцыя» стала мянушкай Гранта, з прычыны таго, што яго ініцыялы US супадалі з гэтай абрэвіятурай. Акрамя таго, гэта скарачэнне ад «United States».

Канцэпцыя адроджана прэзідэнтам ЗША Рузвельтам і высунута на канферэнцыі ў Касабланцы (без удзелу Савецкага Саюза) у 1943 годзе спецыяльна для таго, каб пазбавіць Германію і Японію якіх б там ні было правоў у выпадку іх паражэння ў Другой сусветнай вайне і аддаць іх насельніцтва і маёмасць цалкам на меркаванне пераможцаў, што, як вядома, і адбылося пасля разгрому ўзброеных сіл Германіі і Японіі ў 1945 годзе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. С. Н. Бурин. На полях сражений Гражданской войны в США. М: «Наука», 1988, стр. 53

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]