Штат Арканзас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арканзас
Сцяг Арканзаса ГербАрканзаса
Сцяг Арканзаса Герб Арканзаса
Мянушка штата: «Натуральны штат»
Штат Арканзас на карце ЗША
Іншыя штаты ЗША
Сталіца Літл-Рок
Найбуйны горад Літл-Рок
Плошча
 — Усяго

137 732 км²
Насельніцтва
 - Усяго
 — Шчыльнасць

2,673 млн
19,82/км²
Стаў штатам
Дата ўтварэння
25-м па парадку
15 чэрвеня 1836
Часавы пояс Цэнтральны час: ЧГМ-6/-5
Афіцыйны сайт

Арканзас (англ.: Arkansas [ˈɑrkənsɔː]) — штат на поўдні ЗША, адносіцца да групы штатаў Паўднёва-Заходняга Цэнтра. Насельніцтва 2,673 млн чалавек (33-е месца сярод штатаў ЗША (2000). Сталіца і найбуйны горад — Літл-Рок. Іншых буйных гарадоў няма. Афіцыйная мянушка — «Натуральны штат» (Natural State).

Геаграфія і клімат[правіць | правіць зыходнік]

Плошча Арканзаса 137,8 тыс. км² (29-е месца сярод штатаў). На поўдні штат мяжуе з Луізіянай, на захадзе з Тэхасам і Аклахомай, на ўсходзе з Тэнесі і Місісіпі, на поўначы з Місуры.

На ўсходзе штата размешчаная нізіна ракі Місісіпі, на поўначы знаходзяцца горы Уашыта і пагорыстае плато Азарк. Клімат субтрапічны, умерана вільготны. Зімы мяккія і снежныя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першымі еўрапейцамі, даследвалымі тэрыторыю Арканзаса, былі члены экспедыцыі Эрнанда Дэ Сота (1541). Першымі пасяленцамі на тэрыторыі штата былі французы, пазней — англічане і немцы. З XVI па пачатак XIX стагоддзя тэрыторыю Арканзаса аспрэчвалі Іспанія і Францыя.

Пасля Луізіянскай куплі ў 1803 г. тэрыторыя была далучаная да ЗША. 15 чэрвеня 1836 г. Арканзас увайшоў у склад саюзнай дзяржавы як рабаўладальніцкі штат. Пасля грамадзянскай вайны ён быў ізноў прыняты ў склад ЗША (1868), нягледзячы на вета прэзідэнта Эндру Джонсана.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 г. ВУП штата склаў $76 млрд. Арканзас — перадавы штат краіны па вытворчасці рыса, соевых бабоў, бройлерных куранятаў, вырабляе таксама каля 10 % усёй бавоўны ў краіне. Развітая харчовая індустрыя, ёсць вытворчасць электраабсталявання і аўтазапчастак. Сярод карысных выкапняў найважнае месца займае здабыча баксітаў.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Значны прырост насельніцтва ў Арканзасе азначыўся ў 1940-х. Этнічны склад: «амерыканцы» — 15,9 %, афра-амерыканцы — 15,7 %, ірландцы — 9,5 %, немцы — 9,3 %, англічане — 7,9 %. Самая хуткарослая этнічная група — выхадцы з Азіі. Асноўная канфесія — пратэстанты.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]