Перайсці да зместу

Шыхаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шыхаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
291 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2334
Паштовыя індэксы
247206
Аўтамабільны код
3
СААТА
3218804026
Шыхаў на карце Беларусі ±
Шыхаў (Беларусь)
Шыхаў
Шыхаў (Гомельская вобласць)
Шыхаў

Шы́хаў[1] (трансліт.: Šychaŭ, руск.: Шихов) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Стрэшынскага сельсавета. Размешчана за 30 км на поўдзень ад Жлобіна, 20 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), 70 км ад Гомеля, на ўсх. ускраіне р. Жарэла (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 151 гаспадарка, 291 жыхар (2004 г.).

Выяўленыя археолагамі паселішчы 8—5-га тысячагоддзяў да н.э. (за 0,5 км на поўначы ад вёскі) і майстэрня каменнага веку (за 0,4 км на поўдні ад могілак) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні Па рэвізіі 1858 г. 40 двароў, 340 жыхароў, уладанне князя Л. М. Галіцына. У 1880 г. 67 двароў, 386 жыхароў хлебазапасны магазін. У 1895 г. адкрыта школа граматы, ператвораная ў 1909 г. у царкоўна-прыходскую, а ў 1917 г. у земскую (размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце). Паводле перапісу 1897 г. 108 двароў 725 жыхароў, 2 ветракі, крупарушка, піцейны дом. У 1909 г. 117 двароў, 956 жыхароў, 2893 дзес. зямлі. У 1924 г. з вёскі быў выдзелены пас. Дружны. 3 20.8.1924 г. да 21.8.1925 г. цэнтр Шыхаўскага сельсавета Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас «Камсамолец». У Вялікую Айчынную вайну 161 вясковец загінуў на фронце. Вызвалена ад нямецка-фашысцкай акупацыі 29.11.1943 г. У снежні 1943 г. — лістападзе 1944 г. у вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войск. Паводле перапісу 1959 г. 591 жыхар. У 1962 г. да вёскі далучаны пасёлкі Дружны, Зароўскі, у 1966 г. — пасёлак Садовы. У складзе калгаса «Праўда» (цэнтр — в. Верхняя Алба).

Да 23 лістапада 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Верхнеалбянскага сельсавета[2].

Цагельны завод, аддз. сувязі, Дом культуры. Планіровачна складаецца з працяглай крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да якой далучаюцца кароткія просталінейныя вуліцы. Каля вёскі залежы суглінку і гліны.

Забудова двухбаковая, мураваная і драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма ўдзельніка парада Перамогі ў Маскве 24.6.1945 г. А. С. Андрухова.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 23 ноября 2022 г. № 388 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жлобинского района Гомельской области
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0