Верхнеалбянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Верхнеалбянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жлобінскі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Верхняя Алба
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 23 лістапада 2022
Насельніцтва (2009) 585
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Верхнеалбя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Верхняя Алба.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Верхнеалбянскі (Вышнеалбянскі) сельсавет у складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 23 лістапада 2022 года Верхнеалбянскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стрэшынскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 585 чалавек[3], з іх 96,9 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Верхняя Алба, Гарадок, Ніжняя Алба і Шыхаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.