Перайсці да зместу

Шэлахава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шэ́лахава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 161,6 м
Даўжыня 3 км
Шырыня 0,75 км
Плошча 1 км²
Даўжыня берагавой лініі 6,5 км
Найбольшая глыбіня 7,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 8,75 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Рудзіца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Шэ́лахава (Беларусь)
Шэ́лахава
Шэ́лахава
Шэ́лахава (Віцебская вобласць)
Шэ́лахава
Шэ́лахава
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шэ́лахававозера ў Беларусі ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сухадроўка (прыток Лучосы).

Даўжыня возера 3 км, найбольшая шырыня 0,75 км, плошча люстра каля 1 км². Плошча вадазбору 8,75 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 метраў, спадзістыя, месцамі стромкія. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, карась, лінь і інш.

З возера выцякае рака (ручай[1]) Рудзіца (прыток Сухадроўкі). На паўднёва-усходнім беразе возера вёска Зубакі.

Зноскі

  1. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. 15 000 экз.
  • Шэлахава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 27. — 472 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Шэлахава // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  • Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 29. — 36 с. 5 000 экз. ISBN 978-985-508-049-8.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 33. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5.
  • Ліст карты N-36-38. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)