Эдуард Іосіфавіч Збароўскі
Эдуард Іосіфавіч Збароўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1938[1] (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец, урач, выкладчык універсітэта, медыцынскі адміністратар |
Навуковая сфера | медыцына, сацыялогія і кардыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Эдуард Іосіфавіч Збароўскі — выкладчык, доктар медыцынскіх навук прафесар кардыялогіі, акадэмік Міжнароднай акадэміі энергаінфармацыйных навук. Аўтар прац па прафілактычнай кардыялогіі, рэабіліталогіі і медыка-сацыяльнай ахове чалавека, у тым ліку 8 манаграфій, шэрагу брашур, 8 вынаходак, частка сумесна з супрацоўнікамі БДУ.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 1 студзеня 1938 года ў в. Ліхаўня Нараўлянскага раёна сучаснай Гомельскай вобласці. З адзнакай скончыў лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (сучасны Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт) у 1967 годзе. Пасля заканчэння дзесяць год працаваў у МДМІ. Спачатку ў якасці малодшага навуковага супрацоўніка, потым урача-кардыёлага і, нарэшце, навуковага супрацоўніка кафедры факультэцкай тэрапіі МДМІ. У 1971 годзе стаў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам навукова-даследчай лабараторыі кібернетычных метадаў дыягностыкі і біякіравання МДМІ, на базе якой у 1977 годзе ім было арганізавана першая ў Рэспубліцы Беларусь установа па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў (БелНДІ кардыялогіі).
У 1972 г. паспяхова абараніў званне кандыдата навук з дысертацыей па тэме: «Метадычныя аспекты ацэнкі пругкіх уласцівасцяў артэрыяльных сасудаў пры гіпертанічнай хваробе і атэрасклерозе», а ў 1984 г. — званне доктара медыцынскіх навук з дысертацыей па тэме: «Распаўсюджанасць і метадычныя аспекты першаснай прафілактыкі ішэмічнай хваробы сэрца ў папуляцыі мужчын з улікам індывідуальных (канстытуцыяльных) асаблівасцяў арганізма». У 1986—1998 гг. займаў пост дырэктара БелНДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў (БелНДІЭПІ, сучаснаага Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі). Кіраваў Рэспубліканскімі навукова-тэхнічнымі праграмамі па рэабілітацыі інвалідаў у 1991—1998 гг.
З 1999 г. з’яўляецца прафесарам Дзяржайнага інстытута кіраўніцтва і сацыяльных тэхналогій[2](ДІКСТ) БДУ. У тым жа годзе ім была арганізавана і ўзначалена кафедра сацыяльнай работы ДІКСТ[2] БДУ.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Са сваёй жонкай — Людмілай Сцяпанаўнай, Эдуард Збароўскі пазнаёміўся яшчэ падчас вучобы ў МДМІ, на першым курсе. Будучы студэнтамі, яны праводзілі эксперыменты па даследванню страўнікавага сока. Пазней, адгаварыўшы яе паступать у аспірантуру, залажыў аснову дужай сям’і медыцынскіх супрацоўнікаў. Дзеці, і некаторыя ўнукі Збароўскіх заняты ў сферы медыцыны: сын Канстанцін — загадчык кафедры рэабіліталогіі Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій[2] БДУ, дачка Таццяна — працуе афтальмолагам, а ўнук Дзмітрый ─ у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Работа прафесара накіравана на прафілактыку і папярэджанне сардэчна-сасудзістых і іншых неінфекцыйных захваранняў, дэфектаў здароў’я, цяжкасці інваліднасці, развіццё тэхналогій медыцынскай і сацыяльнай аховы ліц, вядучы грамадскі абмежаваны вобраз жыцця з прычыны прыроджаных дэфектаў, перанесеных захваранняў і траўм. Пад яго навучным кіраўніцтвам распрацавана і ажыццёўлена першая ў рэспубліцы навукова-тэхнічная праграма для падтрымкі такіх людзей — «Рэабілітацыя» (1991—1995), праведзен кантроль становішча здароў’я механізатараў роднага раёна ў першыя некалькі лет пасля аварыі на ЧАЭС.
Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]
- Медыка-сацыяльная прафілактыка сардэчна-сасудзістых і іншых неінфекцыйных захворванняў
- Інваліднасць у грамадстве
- Грамадзянская ахова людзей з абмежаваннямі жыццядзейнасці і сацыяльнай недастатковасццю
- Сацыяльныя дэтэрмінанты здароўя, фактары рызыкі захворванняў у практыцы грамадскай працы
- Уплыў канстытуцыі і тэмперамента чалавека на яго здароўе
- Генеалогія ў якасці стратэгіі сацыяльнай аховы
Выкладаемыя дысцыпліны[правіць | правіць зыходнік]
- Увядзенне ў спецыяльнасць
- Медыка-сацыяльныя асновы здароўя
- Этыка сацыяльнай работы
Грамадзянская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
З’яўляецца галоўным спецыялістам Міністэрства аховы здароў’я Рэспублікі Беларусь па Агульнанацыянальнай праграме інтэграванай прафілактыкі неінфекцыйных захваранняў (СІНДІ), каардынуемай СААЗ. Быўшы прызначаным на пост дырэктара НДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў прыкладаў усе намаганні да переасэнсавання практыцы рэабілітаціі, каб укласці ў гэта паняцце не толькі лячэне, але і дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі з інтэграцыей у грамадства і пошукам працоўнага месца. Ініцыяваў і ўдзельнічаў у распрацоўке першых рэспубліканскіх законаў аб сацыяльнай ахове інвалідаў (прыняты ў 1991[3] г. і 1994[4] г.) і дзяржаўнай праграмы Рэспублікі Беларусь па іх рэалізацыі. Распрацаваў стратэгію медыка-сацыяльнай аховы насельніцтва, зрабіў яе базай арыенціры хрысціанскай маралі, генеалогію, соціовіталогію. Вынікі працы былі выкладзены ім у цыкле работ «Этика здоровья». З’яўляецца членам Міжведамаснага савет па праблемах інвалідаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшынёй Міждзяржаўнага каардзінацыйнага савета па прафілактыке неінфекцыйных захваранняў пры Савеце па супрацоўнініцтву у галіне аховы здароў’я СНД, членам Беларускай асацыяціі сацыяльных прцоўнікаў.
Ушанаванне[правіць | правіць зыходнік]
Імя і фатаграфія Эдуарда Збароўскага ў Нароўлі былі размешчаны на пастаменце з таблічкай у Алеі Славы нараўляцаў[5].
Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Зборовский Э. И., Г. И. Сидоренко Как уберечь себя от гипертонической болезни Минск, 1989
- Зборовский Э. И., Гракович А. А., Козлов И. Д., Апанасевич В. В. Возможности оценки и снижения риска неинфекционных заболеваний Минск, 2000
Зноскі
- ↑ Зборовский Эдуард Иосифович // https://www.biografija.ru/biography/zborovskij-eduard-iosifovich.htm
- ↑ а б в Памылка ў зносках: Няслушны тэг
<ref>
; для зносакДІКСТ
няма тэксту - ↑ «О социальной защите инвалидов в Республике Беларусь» Архівавана 9 жніўня 2017.
- ↑ «О предупреждении инвалидности и реабилитации инвалидов» Архівавана 9 жніўня 2017.
- ↑ Аллея Славы
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Зборовский, Эдуард Иосифович // Энциклопедия Республика Беларусь Т. 3. — Минск, «Беларуская энцыклапедыя», 2006. — С. 638.
- Профессора и доктора наук Белорусского государственного Университета — Минск, БГУ, 2001.