Вербавіцкі сельсавет
Вербавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Нараўлянскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вербавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 669 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Ве́рбавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Вербавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 29 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Цешкаўскага сельсавета (вёскі Карпавічы і Цешкаў)[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ельскага раёна. 8 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Даўлядоўскага і Дзёрнавіцкага сельсаветаў.
20 студзеня 2005 года скасаваныя вёскі Гамарня, Данілееўка, Дворышча, Карпавічы, Ліхаўня[2]. 1 снежня 2009 года вёска Канатоп перададзена ў склад Нараўлянскага сельсавета[3]. 29 снежня 2011 года скасавана вёска Белы Бераг[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 638 чалавек[5], з іх 76,5 % — беларусы, 12,3 % — рускія, 5,5 % — палякі, 4,3 % — украінцы[6].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Наровлянского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 286(руск.)
- ↑ Решение Наровлянского районного Совета депутатов от 29 декабря 2011 г. № 73 Об упразднении деревни Белый Берег Вербовичского сельсовета Наровлянского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.