Эдуард Мікалаевіч Успенскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдуард Мікалаевіч Успенскі
руск.: Эдуард Николаевич Успенский
Партрэт
Род дзейнасці: сцэнарыст, паэт, кінапрадзюсар, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, драматург, вядучы, інжынер, тэлевядучы
Дата нараджэння: 22 снежня 1937(1937-12-22)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 14 жніўня 2018(2018-08-14)[3] (80 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:
Партыя:
Узнагароды і прэміі:
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Сайт: uspens.info
Commons-logo.svg Эдуард Мікалаевіч Успенскі на Вікісховішчы

Эдуард Мікалаевіч Успенскі (руск.: Эдуа́рд Никола́евич Успе́нский, 22 снежня 1937, Ягор'еўск, Маскоўская вобласць — 14 жніўня 2018, Масква) — савецкі і расійскі пісьменнік, драматург і сцэнарыст, аўтар дзіцячых кніг, тэлевядучы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут (МАІ). Першая кніга Успенскага пра Дзядзьку Фёдара «Дзядзька Фёдар, пёс і кот» была апублікавана ў 1974 годзе. Па кнізе былі знятыя мультыплікацыйныя фільмы «Трое з Прастаквашына», «Канікулы ў Прастаквашына» і «Зіма ў Прастаквашына».

З’яўляўся старшынёй журы прэміі «Запаветная мара». У 1986 годзе быў сябрам журы ў першых гульнях адроджанай Вышэйшай лігі КВЗ.

Эдуард Успенскі быў адным са стваральнікаў перадач «Дабранач, маляняты!», «Абвгдэйка», «Радыёняня», а таксама праграмы пра аўтарскую песні «У нашу гавань заходзілі караблі», якая ў 2000 годзе была адзначана прэміяй ТЭФІ.

У 2007—2008 гадах уваходзіў у Вышэйшы Савет палітычнай партыі «Грамадзянская сіла».

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Эдуард Успенский // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Eduard Uspensky, Creator of Soviet Cartoons, Dies at 80