Электрычнасць
Электры́чнасць — агульны тэрмін, які апісвае сукупнасць з’яваў, якія абумоўлены існаваннем, рухам і ўзаемадзеяннем электрычнага зарада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Электрычнасць вывучаецца са старажытных часоў, але істотныя навуковыя адкрыцці з’явіліся толькі ў 17 і 18 стагоддзях.
Некаторыя прадметы, такія як, напрыклад, бурштын, пры трэнні з поўсцю прыцягваюць лёгкія прадметы, пёры, валасы, паперу і г. д.. Гэта было вядома яшчэ старажытным народам Міжземнамор’я. Фалес з Мілета каля 600 г. да н. э. правёў серыю эксперыментаў, у якіх прыйшоў да з’яўлення статычнай электрычнасці, і на іх аснове зрабіў выснову, што трэнне дае магнітныя ўласцівасці бурштыну.
Існуе меркаванне, што электрычнасць першымі адкрылі персы. У 1936 каля Багдада была знойдзена так званая багдадская батарэйка, якая нагадвае гальванічны элемент і, як мяркуецца, выкарыстоўвалася для пакрыцця матэрыяла металам з дапамогай электрычнасці.
Інтэнсіўна пачала вывучацца электрычнасць у 18 ст., яркім вынаходнікам гэтага часу стаў Бенджамін Франклін, які праславіўся сваім эксперыментам з лятучым змеем, калі ён даказаў, што маланка ўяўляе сабою электрычны разрад. Ён запусціў у навальнічную хмару змея, на другім канцы якога быў прывязаны металічны ключ. Праз некаторы час, пасля пачатку навальніцы, з ключа пачалі з’яўляцца іскры, што і з’яўляецца доказам электрычнасці навальнічнага воблака.
У канцы 19 ст., інжынеры прыстасавалі электраэнергію для прамысловага і дамашняга выкарыстання (прас, кухонны камбайн і г. д.). За гэты перыяд адбылося значнае пашырэнне вытворчасці і развіццё шматлікіх тэхналогій, заснаваных на электраэнергіі. Сёння выкарыстанне электраэнергіі з’яўляецца асновай сучаснага індустрыяльнага грамадства.