Эпічны цыкл
Выгляд
Эпічны цыкл (стар.-грэч.: Ἐπικὸς Κύκλος), або Траянскі цыкл (грэч. Τρωικός κύκλος) — збор старажытнагрэчаскіх эпічных паэм, якія атаесамляюцца з апісаннем Траянскай вайны. Былі складзены ў VIII — VI стст. да н. э. гекзаметрам, прыпісваюцца розным аўтарам. Апроч «Іліяды» і «Адысеі» паэмы захаваліся толькі ва ўрыўках і пераказах.
Творы эпічнага цыклу
[правіць | правіць зыходнік]| Назва | Склад (часткі) | Аўтар | Змест |
|---|---|---|---|
| Кіпрыі | 11 | Стасін | Суд Парыса, выкраданне Алены, збор ахейскага войска, першыя 10 гадоў вайны |
| Іліяда | 24 | Гамер | Канфлікт Ахіла і Агамемнана, смерць Патрокла, забойства Гектара Ахілам, пахаванне Патрокла і Гектара |
| Эфіяпіда | 5 | Арктын | Подзвігі Ахіла і яго смерць |
| Малая Іліяда | 4 | Лесх | Спаборніцтва Адысея і Аякса за даспехі Ахіла, падрыхтоўка да аблогі Троі, будаўніцтва Траянскага каня |
| Аблога Троі | 2 | Арктын | Захоп і разбурэнне Троі ахейцамі |
| Вяртанні | 5 | Агій | Прыгоды Менелая і іншых братоў Атрыдаў падчас вяртання ў Эладу |
| Адысея | 24 | Гамер | Бегства Адысея ад Каліпса, яго вяртанне на Ітаку |
| Тэлегонія | 2 | Еўгамон | Жыццё і гібель Адысея пасля вяртання на Ітаку |