Аблога Троі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аблога Троі
Ἰλίου πέρσις
Выданне
Сцэна захопу Троі грэкамі на пасудзіне (каля 670 г. да н. э.)
Жанр Эпас
Аўтар Арктын
Мова арыгінала Старажытнагрэчаская
Дата напісання VIII ст. да н. э.
Цыкл Эпічны цыкл
Папярэдні Малая Іліяда
Наступны Вяртанні, Адысея
Персанажы Аякс Вялікі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аблога Троі, Разбурэнне Іліёна (стар.-грэч.: Ἰλίου πέρσις) — старажытнагрэчаская паэма, частка эпічнага цыклу пра падзеі Траянскай вайны. Аўтарства прыпісваецца паэту Арктыну (VIII ст. да н. э.)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паэма «Аблога Троі» не дайшла да нашага часу. Захавалася не болей за 10 кароткіх фрагментаў і пераказаў. Найбольш змястоўны належыць Еўтыхію Проклу (II ст. н. э.). Ён прыпісаў аўтарства Арктыну з Мілета, які жыў у VIII ст. да н. э. Сярод навукоўцаў XIXXX стст. высоўвалася думка, што паэма была складзена пазней, у VII ст. да н. э. Яна складалася з 2 частак і завяршала апісанне падзей Траянскай вайны, але не сам «Эпічны цыкл», куды ўваходзіла. Наступныя паэмы «Вяртанні», «Адысея» і «Тэлегонія» былі прысвечаны лёсу ўдзельнікаў пасля вайны.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Траянцы спрачаюцца з-за Траянскага каня, пакінутага грэкамі, і вырашаюць прысвяціць яго Афіне ў гонар сваёй перамогі. Пасейдон насылае двух марскіх змеяў, якія забіваюць Лаакоана з сынамі. Эней з паплечнікамі прымае гэта за знак хуткага падзення Троі і пакідае яе.

З наступленнем ночы грэчаскія воіны на чале Менелая і Адысея выходзяць з Траянскага каня, адчыняюць браму грэчаскай арміі, і тая ўрываецца ў горад. Троя палае. Неапталем забівае Прыяма, які хаваецца за алтаром Зеўса. Аякс Малы выцягвае з-за алтара Афіны Касандру, але гэта выклікае абурэнне яго паплечнікаў, і ён сам вымушаны хавацца за алтаром. Менелай і Адысей урываюцца ў дом Дэіфоба і забіваюць яго. Менелай знявечыць цела, а потым забірае Алену Прыгожую. Адысей забівае маленькага сына Гектара, а Неапталем палоніць Андрамаху. Грэкі прыносяць ў ахвяру Паліксену каля магільні Ахіла. Афіна заклікае багоў да помсты грэкам падчас іх вяртання.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]