Перайсці да зместу

Эрнст Толер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнст Толер
ням.: Ernst Toller
Род дзейнасці драматург, палітык, пісьменнік, сцэнарыст, паэт-адвакат, паэт
Дата нараджэння 1 снежня 1893(1893-12-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1939(1939-05-22)[3][1][…] (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Christiane Grautoff[d]
Альма-матар
Партыя
Бітвы/войны
Сайт ernst-toller.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрнст То́лер[5] (ням.: Ernst Toller; 1 снежня 1893(1893-12-01)[1][2][…], Шамоцін22 мая 1939(1939-05-22)[3][1][…], Нью-Ёрк, Нью-Ёрк[3]) — нямецкі пісьменнік, драматург, рэвалюцыянер, адзін з лідараў экспрэсіянізму.

Нарадзіўся ў горадзе Замочын (сучасны Шамоцін у Польшчы). Да 1914 года[5] вучыўся ва ўніверсітэце ў Грэноблі. У час Першай сусветнай вайны быў на фронце. Пасля дэмабілізацыі Эрнст Толер вярнуўся ў Берлін, вучыўся ў Гайдэльбергскім і Мюнхенскім універсітэтах. У 1919 годзе стаў адным з кіраўнікоў Баварскай Савецкай Рэспублікі, камандаваў Баварскай Чырвонай Арміяй. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях у 1919—1924 гадах[5] быў зняволены ў турму. З 1933 года Эрнст Толер у эміграцыі ў Швейцарыі, Вялікабрытаніі, ЗША.

У творах Эрнста Толера адлюстраваны праблемы гуманнасці і жорсткасці, асобы і гісторыі, рэвалюцыйнай масы і яе правадыра, небяспекі нацызму. Для яго твораў характэрны вобразы-сімвалы, гратэскавыя настроі адзіноты, бездапаможнасці, катастрафізму. Галоўная тэма драм «Чалавек і маса» (1921), «Разбуральнікі машын» (1922), «Хінкеман», «Вызвалены Вотан» (1923), «Гоп-ля, мы жывём» (1927), «Тушыць катлы!» (1930), «Пастар Галь» (1939) — чалавек і рэвалюцыя. Аўтар зборніка вершаў «Кніга ластавак» (1924), аўтабіяграфічных нататак «Юнацтва ў Германіі» (1933), кнігі «Лісты з турмы» (1935). Таксама Эрнст Толер выступаў як публіцыст.

  1. а б в г Ernst Toller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ernst Toller // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Толлер Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 18 чэрвеня 2024.
  5. а б в БелЭн 2002.
  • Лявонава Е. А. То́лер Эрнст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 483. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • То́ллер Эрнст // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 47. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • То́ллер Эрнст // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 712. — 750 с. — 100 000 экз.
  • Толлер Эрнст // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 288—291. — 824 стб.: ил. (руск.)
  • Новодворская И. Я. То́ллер Эрнст // Театральная энциклопедия. В 5 томах. (руск.) / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М.: Советская энциклопедия, 1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — Слп. 221 — Col. 1136 — 38 000 экз.