Юзаф Такажэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Такажэвіч
польск.: Józef Tokarzewicz
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Hodі J.T.[1]
Дата нараджэння 8 студзеня 1841(1841-01-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 1919(1919-08-09) (78 гадоў) ці 2 жніўня 1919(1919-08-02)[2][3] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, літаратурны крытык, перакладчык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Такажэ́віч[4] (польск.: Józef Tokarzewicz; 8 студзеня 1841 — 2 жніўня 1919[4][5]) — польскі пісьменнік і публіцыст. Вядомы пад псеўданімам J.T.Hodі

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Бельск Падляскі (Польшча). У 1859 годзе скончыў гімназію ў Беластоку[6]. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце ў 1859—1861 гадах. За ўдзел у студэнцкай дэманстрацыі ў Санкт-Пецярбургу ў 1861 годзе быў арыштаваны. Прымаў удзел у паўстанні 1863—1864 гадоў, у час якога стварыў атрад з бельскіх мяшчан і кіраваў ім. Пасля разгрому паўстання эміграваў у Францыю, вучыўся ў Парыжскім універсітэце. У пачатку 1865 года заснаваў Міжнароднае таварыства польскіх студэнтаў і двухтыднёвік «Przyszłość» (1866). У 1866—1867 гадах выпускаў рэвалюцыйна-дэмакратычнае выданне «Gmina», якое спачатку выходзіла ў рэдакцыі А. Герцэна ў Жэневе. У красавіку 1866 года Юзаф Такажэвіч быў вымушаны пакінуць Парыж. У 1867 годзе рэдагаваў «Gońca» у Жэневе, незадоўга да пруска-французскай вайны выдаваў рэвалюцыйную газету «Zmowę» («Змова») з літоўскім і беларуска-ўкраінскім падзагалоўкамі[5]. У маі 1882 года Юзаф Такажэвіч вярнуўся на радзіму. У 1883—1893 гадах супрацоўнічаў у часопісе «Kraju» («Край») у Санкт-Пецярбургу. У 1902—1904 гадах жыў на Слонімшчыне ў маёнтку Падоль М. Федароўскага, разам з якім праводзіў фальклорна-этнаграфічныя даследаванні. На мяжы 1905—1906 гадоў быў сакратаром «Nowin Wileńskich». У 1907—1908 гадах жыў у Кіеве, працаваў у штомесячніку «Nasza Przeszłość»[5].

Памёр Юзаф Такажэвіч у Гродзіску Мазавецкім 2 жніўня[6][5][4] 1919 года[5]. Пахаваны на мясцовых могілках[5].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Юзаф Такажэвіч вёў актыўную грамадска-палітычную, публіцыстычную і прапагандысцкую дзейнасць. Выступаў як літаратурны крытык. Прапагандаваў тэорыю абшчыннага сацыялізму А. Герцэна. Становішчу рускага і беларускага народаў прысвяціў артыкул «Рускае пытанне» (1868). Аўтар аповесцей «Пан сляпы Павел» (1881), «Пан глухі Гавал» (1891), успамінаў «У дні вайны і голаду» (1900). Пераклаў раман В. Гюго «Сабор Парыжскай Божай Маці» (1876)[5].

Часта падпісваў свае працы, выкарыстоўваючы псеўданімы, якіх налічвалася каля васьмідзесяці[5].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе Бельск Падляскі імем Юзафа Такажэвіча названа адна з вуліц[5]. М. Федароўскі прысвяціў ўспаміны «Юзаф Такажэвіч — апошні камандзір атрада 1863 г.» (1921)[6].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]