Юльян Іосіфавіч Сергіевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юльян Іосіфавіч Сергіевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 верасня 1910(1910-09-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 кастрычніка 1976(1976-10-07) (66 гадоў)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мастак, паэт
Мова твораў беларуская

Юльян Іосіфавіч Сергіевіч (23 верасня 1910, в. Юраўшчына, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць7 кастрычніка 1976, в. Ленкаўшчына, Маладзечанскі раён) — беларускі паэт і настаўнік, самадзейны мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў пачатковай школе, а далей займаўся самаадукацыяй. Працаваў на сельскай гаспадарцы. Пасля службы ў польскай арміі (1932—1933) скончыў сельскагаспадарчыя курсы. У сярэдзіне 1920-х быў актывістам БСРГ і ТБШ. З нападам Германіі на Польшчу ў верасні 1939 мабілізаваны ў польскую армію. Трапіў у нямецкі палон. Знаходзіўся ў лагерах для ваеннапалонных (разам з Я. Брылём), на рабоце ў нямецкага баўэра. Працаваў у Камітэце беларускай самапомачы ў Берліне. Вярнуўшыся на Радзіму пасля вайны, настаўнічаў у в. Ленкаўшчына і Манішчыцы Маладзечанскага раёна. Арыштаваны ў 1946. Да 1956 знаходзіўся ў лагерах Поўначы, Сібіры, Казахстана. Потым працаваў у калгасе імя Леніна Маладзечанскага раёна.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў вершам «Дуб» у 1922 (часопіс «Маладое жыццё»). Друкаваўся ў перыядычных выданнях Заходняй Беларусі, найперш у часопісе «Маланка» і газеце «Шлях моладзі»; у калектыўным зборніку заходнебеларускіх пісьменнікаў «Рунь веснаходу» (Вільня, 1928). Пісаў сцэнарыі для самадзейных калектываў. У 1939 меў выйсці падрыхтаваны да друку зборнік паэзіі, але пачатак вайны не дазволіў ажыццявіцца гэтым планам, а 17.9.1939 набор кнігі быў раскіданы. Пасля вайны і лагераў друкаваўся мала, пераважна ў маладзечанскай раённай газеце. Некаторыя творы былі апублікаваны ўжо пасля яго смерці. Асобныя творы ўключаны ў зборнік «Ростані волі» (1990).

Як мастак размалёўваў насценныя кілімы, пісаў тэматычныя карціны з жыцця вёскі. Мастацкія творы Ю. Сергіевіча экспанаваліся на рэспубліканскай выставе ў 1978.

Вобраз Ю. Сергіевіча стаў прататыпам аднаго з герояў рамана Я. Брыля «Птушкі і гнёзды», таксама вобраз Ю. Сергіевіча як настаўніка створаны ў кнізе польскага празаіка З. Жакевіча «Воўчыя лугі».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Музыка // Рунь веснаходу. Вільня, 1928;
  • За волю нашых родных хат: (Вершы) // Полымя. 1991, № 7;
  • Вершы з фашысцкай няволі // Полымя. 1992, № 9.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]