Юлія Уладзіміраўна Друніна
| Юлія Уладзіміраўна Друніна | |
|---|---|
| руск.: Юлия Владимировна Друнина | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 10 мая 1924[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 лістапада 1991[4][5] (67 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Aleksei Kapler[d] і Мікалай Канстанцінавіч Старшынаў |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца |
| Гады творчасці | з 1945 |
| Кірунак | сацрэалізм |
| Жанр | паэзія і лірыка |
| Мова твораў | руская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
| lib.ru/POEZIQ/DRUNINA/ | |
Юлія Уладзіміраўна Друніна (руск.: Ю́лия Влади́мировна Дру́нина; 10 мая 1924[1][2], Масква[3] — 20 лістапада 1991[4][5], Савецкі Пісацель[d][5]) — савецкая паэтэса. Сакратар Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза пісьменнікаў РСФСР. Народны дэпутат СССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.
У пачатку 1945 года ў часопісе «Знамя» была надрукавана падборка вершаў Юліі Друнінай. У сакавіку 1947 года Друніна прыняла ўдзел у Першай Усесаюзнай нарадзе маладых пісьменнікаў, што падтрымала яе маральна і дало магчымасць працягваць сваю творчую дзейнасць. У 1948 годзе выйшла першая кніга вершаў Юліі Друнінай «У салдацкім шынялі». Затым паэтэса была прынята ў кандыдаты Саюза пісьменнікаў — быў тады такі інстытут.
У 1952 годзе пасля выхаду другой кніжкі Друніна падала заяву пра перавод з кандыдатаў у члены Саюза пісьменнікаў. Друніну падтрымаў Твардоўскі, толькі пасля яго выступу сакратарыят СП прыняў рашэнне перавесці яе ў сябры СП СССР.
У наступныя гады зборнікі выходзілі адзін за адным: у 1955 годзе — зборнік «Гутарка з сэрцам», у 1958 годзе — «Вецер з фронту», у 1960 годзе — «Сучаснікі», у 1963 годзе — «Трывога» і іншыя. У 1967 годзе Друніна пабывала ў Германіі, у Заходнім Берліне. Падчас паездкі па ФРГ яе спыталі: «Як Вы здолелі захаваць пяшчоту і жаноцкасць пасля ўдзелу ў такой жорсткай вайне?». Яна адказала: «Для нас увесь сэнс вайны з фашызмам менавіта ў абароне гэтай жаноцкасці, спакойнага мацярынства, дабрабыту дзяцей, свету для новага чалавека».
У 1970-я гады выходзяць зборнікі: «У двух вымярэннях», «Я родам не з дзяцінства», «Акопная зорка», «Не бывае кахання нешчаслівай» і іншыя. У 1980 годзе — «Бабінае лета», у 1983 годзе — «Сонца — на лета». Сярод нямногіх празаічных твораў Друнінай — аповесць «Аліска» (1973), аўтабіяграфічная аповесць «З тых вяршыняў…» (1979), публіцыстыка.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя М. Горкага (1975).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Друнина Юлия Владимировна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- 1 2 ДРУНИНА Юлия Владимировна // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 661–663. — ISBN 5-94848-245-6
- 1 2 Друнина Юлия Владимировна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 28 мая 2020.
- 1 2 3 4 Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — 702 с. — 9 500 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Юлія Уладзіміраўна Друніна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Расіі
- Пахаваныя ў Расіі
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя М. Горкага
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Рускамоўныя паэты