Юрка Голуб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search


Юрка Голуб
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Юрый Уладзіміравіч Голуб
Дата нараджэння: 20 кастрычніка 1947
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, пісьменнік, паэт
Мова твораў: беларуская
Прэміі: Лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя А.Куляшова
Узнагароды:

Юрка (Юрый Уладзіміравіч) Голуб (20 кастрычніка 1947, в. Горна, Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) — беларускі празаік, паэт, журналіст. З 1978 — загадчык аддзела культуры абласной газеты «Гродзенская праўда[1]», з 1979 — загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлебачання і радыё. Вядучы тэлепраграмы «Гродзеншчына літаратурная». Член СП СССР з 1971

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма паэта – вёска Горна Зэльвенскага раёна. Дата нараджэнна – 20 кастрычніка 1947 года. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Выпускнік Зэльвенскай СШ, Юрка Голуб закончыў філфак БДУ[2]. З 1970 года жыве ў Гародні, працаваў на абласным тэлебачанні. З 1978 — загадчык аддзела культуры абласной газеты «Гродзенская праўда», выдаў некалькі нумароў часопіса “Галасы[3]”, куды ўключаліся творы з літаратурнай старонкі абласной газеты, якая па ягоным сыходзе змарнела. з 1979 — загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлебачання і радыё. Вядучы тэлепраграмы «Гродзеншчына літаратурная». Аўтар кніг паэзіі “Гром на зялёнае голле”, “Дрэва навальніцы”,”Векапомнае поле”,”Сын небасхілу”, Поруч з дажджом”,”Зажураны камень”,”Брама зімы”,”Багра”. Жыве ў Гародні. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. 10 гадоў узначальваў Гродзенскую абласную арганізацыю Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1971.


Юрка Голуб пра БДУ[правіць | правіць зыходнік]

Скобла: “А ці шмат вам як паэту, даў філфак Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[4]?”

Голуб: “Безумоўна, шмат. Калі я быў студэнтам, я не надаваў гэтаму асаблівай увагі. Потым, на адлегласьці, калі набываўся жыцьцёвы досьвед, БДУ ўбачыўся ў больш прывабным сьвятле. Я проста ўдзячны лёсу, што трапіў у тое ўнівэрсытэцкае асяродзьдзе. У той час, у 60-я гады, гэта быў адзіны ўнівэрсытэт у Беларусі, і гэта надавала гонару кожнаму з нас, у тым ліку маім сябрам па паэтычным цэху”.


Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Як адзначае А.М. Пяткевіч, “вершам паэта ўласціва вострае адчуванне драматызму сучаснасці, шчодрасць душэўнага самавыяўлення, валоданне сваім творчым голасам, непаўторнай манерай пісьма, якая вызначаецца лаканічнасцю, багатай асацыятыўнасцю, яркай метафарычнасцю, натуральнасцю рытміка-інтанацыйнага прамаўлення”.

Месца гарадзенскага паэта ў нашай сучаснай літаратуры своеасаблівае, адметнае. Так, яно параўнальна сціплае ў шэрагу тых выбітных творцаў ягонага пакалення, што заявілі пра сябе гучна, ярка, з-за характару таленту і не ў апошнюю чаргу з-за чалавечай сціпласці.

Друкавацца пачаў у раённым друку ў 1963, у рэспубліканскім — у 1965. Выдаў зборнікі паэзіі «Гром на зялёнае голле» (1969), «Дрэва навальніцы» (1973), «Векапомнае поле» (1976), «Помню пра цябе» (1983), «Сын небасхілу» (1989), «Поруч з дажджом» (2001), «Зажураны камень. Трыялеты» (2002), «Брама зімы» (2004) і «Багра» (2006).

“Зажураны камень” – першы і пакуль адзіны ў беларускім пісьменстве паэтычны зборнік, які цалкам складзены з вершаў класічнага жанру – трыялетаў. Гэтая кніга паўстала пад уплывам Максіма Багдановіча, чыя творчасць заўсёды вабіла гарадзенскага паэта, пра што ён сам піша ў невялікай трохабзацавай прадмове: “Няма прычыны хавацца, што зборнік з розных гадоў у адной вершаванай раме – трыялеце – з’явіўся пад уладным заклікам Максіма Багдановіча… Выбіраю для сябе рызыкоўную спробу: адчыніць даўнейшую ваконную раму трыялета ўласным дотыкам”. Гэтая спроба ператварылася ў цікавую карціну, што ўбачана за вакном, у дарозе і ў бездаражы, у бязмежнай далечы, у сённяшнім і мінулым. Што напоўнена любоўю і пяшчотай, трывогай і клопатам, мілым гумарам і журбой.

У вершах Юркі Голуба — свет маладога сучасніка, які абвострана адчувае праявы жыцця. Шчырасць лірычнага самавыяўлення, лаканічнасць выказвання, яркая метафарычнасць вобразаў, багатая інструментоўка радка — асаблівасці яго творчай манеры.

Вершы Юркі Голуба перакладзены на літоўскую (Е. Марцінкевічам), рускую (В. Шленскім, В. Чэкіным, І. Бурсавым, Н. Кіслікам, Л. Хауставым, Б. Пчалінцавым, І. Сяргеевым), украінскую (Л. Танюком, Г. Кочурам, Я. Брынцавым, С. Літвіным, М. Сінгаіўскім), польскую (Я. Леанчуком) мовы. На польскай мове у перакладзе Яна Леанчука ў 2006 г. выйшла кніга “З-над Нёманскіх старон”.

Аўтар кнігі для дзяцей «У бары грыбы бяры» (1986). Выступае як празаік, перакладчык.



Кнігі Юркі Голуба[правіць | правіць зыходнік]

  • Голуб, Ю. Гром на зялёнае голле: Вершы / Ю. Голуб. – Мінск: Беларусь, 1969. – 64 с.
  • Голуб, Ю. Дрэва навальніцы. Лірыка / Ю. Голуб. – Мінск: Маст. літ., 1973. – 80 с.
  • Голуб, Ю. Векапомнае поле: Вершы / Ю. Голуб. – Мінск: Маст. літ., 1976. – 64 с.
  • Голуб, Ю. Помню пра цябе: Вершы / Ю. Голуб. – Мінск: Маст. літ., 1983. – 62 с.
  • Голуб, Ю. У бары грыбы бяры: Вершы / Ю. Голуб. – Мінск: Юнацтва, 1986. – 18 с.
  • Голуб, Ю. Сын небасхілу: Вершы / Ю. Голуб. – Мінск: Маст. літ., 1989. – 142 с.
  • Голуб, Ю. Поруч з дажджом: Вершы / Ю. Голуб. – Мінск: Беларускі кнізазбор, 2001. – 163 с.
  • Голуб, Ю. Зажураны камень: Трыялеты / Ю. Голуб. – Мінск: Беларускі кнізазбор, 2002. – 68 с.
  • Голуб, Ю. Брама зімы: Вершы / Ю. Голуб. – Мінск: Маст. літ., 2004. – 120 с.
  • Голуб, Ю. Багра: вершы і паэма / Ю. Голуб. – Мінск: Кнігазбор, 2006. – 224 с.


Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]