Юрый Карлавіч Алеша
Юрый Карлавіч Алеша | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Зубіла |
Дата нараджэння | 19 лютага (3 сакавіка) 1899[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 1960[3][4][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Карл Аляксандр Алеша[d] |
Маці | Алімпія з Герловічаў[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, празаік, сцэнарыст, раманіст, пісьменнік |
Жанр | проза, сатыра, апавядальная паэзія[d], казка і публіцыстыка |
Мова твораў | руская |
Дэбют | «Тры таўстуны» (руск.: Три толстяка) |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() |
Юрый Карлавіч Алеша (19 лютага (3 сакавіка) 1899[1][2], Елісаветград, Херсонская губерня — 10 мая 1960[3][4][…], Масква, РСФСР, СССР[3][1]; Псеўданімы: Зубіла) — рускі савецкі пісьменнік-празаік, паэт, драматург, сатырык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям’і з роду Алешаў. Ягоны дзед, Антон Пётр Алеша, у 1856 годзе набыў у абцяжаранага даўгамі графа М. А. Солтана маёнтак Юнішча ў Пінскім павеце. Антон Пётр ажаніўся з Мальвінай Камарніцкай, і 12 мая 1863 года ў іх нарадзіўся старэйшы сын, Мамерт Усцін, а 2 сакавіка 1871 года — Карл Аляксандр, бацька Юрыя. Абодва з’явіліся на свет у Юнішчы і былі ахрышчаныя ў касцёле ў Асавой, які ўжо стаў сямейным[5].
У пачатку 1895 года Карл, папрасіў рукі 21-гадовай Алімпіі з Герловічаў, дачкі свайго старэйшага стрыечнага брата Уладзіслава Герловіча і ўнучатай пляменніцы маці Карла[5]. Бацька пісьменніка працаваў акцызным служачым, дамашняй мовай у сям’і была польская. Некаторы час сям’я жыла ў Гродне, дзе бацька працаваў кіраўніком гасцініцы.
У 1902 годзе сям’я пераехала ў Адэсу. Тут Юрый паступіў у Рышальеўскую гімназію; яшчэ ў гады вучобы пачаў пісаць вершы. Верш «Кларымонда» (1915) быў апублікаваны ў газеце «Паўднёвы веснік». Скончыў у 1917 годзе гімназію і паступіў у Адэскі ўніверсітэт, два гады вывучаў юрыспрудэнцыю. Вядома, што Юрый Алеша добра гуляў у футбол на пазіцыі паўабаронцы, выступаў у адной дружыне з вядомым футбалістам зборнай Расіі Рыгорам Багемскім. У Адэсе ён разам з маладымі літаратарамі Валянцінам Катаевым, Эдуардам Багрыцкім і Іллёй Ільфам стварыў таварыства «Калектыў паэтаў».
У гады Грамадзянскай вайны Алеша заставаўся ў Адэсе, у 1921 годзе пераехаў па запрашэнні У. Нарбута на працу ў Харкаў. Працаваў журналістам і друкаваў вершы ў газетах. У 1922 годзе бацькі Алешы эмігравалі ў Польшчу, аднак Юрый застаўся ў СССР.
У 1922 годзе Алеша пераехаў у Маскву, пісаў фельетоны і артыкулы, падпісваў іх псеўданімам Зубіла. У 1924 годзе Алеша напісаў свой першы вялікі празаічны твор — раман-казку «Тры таўстуны» (руск.: Три толстяка), пасля аўтар стварыў аднайменную п’есу, якая мела вялікі поспех на сцэне. У 1927 годзе апублікаваны раман «Зайздрасць» (руск.: Зависть), адзін з найлепшых твораў савецкай літаратуры пра месца інтэлігенцыі ў паслярэвалюцыйнай Расіі[6]. У 1929 годзе аўтар напісаў паводле гэтага рамана п’есу «Змова пачуццяў» (руск.: Заговор чувств), па матывах якой быў зняты фільм «Cтрогі юнак».
Сітуацыя ў краіне і культуры ў часы сталінскага рэжыму аказвала на Алешу прыкметнае прыгнятальнае ўздзеянне. У 1930-х многія сябры і знаёмыя пісьменніка былі рэпрэсаваны, галоўныя творы самога Алешы з 1936 году не друкаваліся і не ўпаміналіся афіцыйна. Ён распавёў пра сябе ў сваёй апошняй аўтабіяграфічнай кнізе «Ні дня без радка» (апублікавана ў 1961 годзе, пасля смерці пісьменніка).
Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]- Бабуля — Мальвіна Францаўна Гярловіч;
- маці — Вольга Уладзіславаўна Алеша (пам. 1963);
- бацька — Карл Антонавіч Алеша (пам. 194?);
- сястра — Ванда Карлаўна Алеша (1897—1919);
- жонка — Вольга Густаваўна Суок (1899—1978).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Гульня ў плаху» (аднаактовая драма, 1921)
- «Вершы» (зборнік, 1924)
- «Тры таўстуны» (1924)
- «Салют» (зборнік вершаў, 1927)
- «Зайздрасць» (1927)
- «Змова пачуццяў» (п'еса па матывах «Зайздрасці», 1929)
- «Вішнёвая костачка» (зборнік апавяданняў, 1931)
- «Спіс дабрадзействаў» (п'еса, 1931)
- «Ні дня без радка» (1965, пасмяротная публ.)
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Раман «Зайздрасць» па-беларуску выйшаў у 1931 годзе ў Менску ў перакладзе Лукаша Калюгі.
Зноскі
- ↑ а б в г Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 31 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Олеша Юрий Карлович // ПроДетЛит — 2019.
- ↑ а б в г Олеша Юрий Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Юрий Олеша // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Пан круль Ежи Перший — Журнальный зал . magazines.gorky.media. Праверана 12 сакавіка 2025.
- ↑ prajdzisvet.org
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).