Галіна Анісімаўна Жураўкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Анісімаўна Жураўкова
Сцяг Кіраўнік справамі прэзідэнта Сцяг
22 лютага 2001 — 10 лютага 2004
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Папярэднік Уладзімір Ганчарэнка
Пераемнік Аляксандр Кулічкоў

Нараджэнне 19 верасня 1952(1952-09-19) (70 гадоў)
в. Бародкі, Чавускі раён, Магілёўская вобласць, БССР
Адукацыя Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1986)
Дзейнасць палітык

Галі́на Ані́сімаўна Жураўко́ва (19 верасня 1952, в. Бародкі Чавускага раёна, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы кіраўнік справамі Прэзідэнта Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1986 годзе скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці.

У 19741987 гадах працавала на Чавускім раённым камбінаце бытавога абслугоўвання: інспэктарам кадраў, кіраўніцай і старшым тэхнолагам. У 1987—1992 гадах была начальніцай управы бытавога абслугоўвання Бярозаўскага раёна (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра, Цюменская вобласць, Расійская СФСР) і кіраўніцай Белаярскага вытворчага аб’яднання (Ханты-Мансійская аўт. акруга, Расія). У 1992—1994 гадах — кіраўніца швейнай фабрыкі «Дзіна» (Веліж, Смаленская вобласць, Расія). У 1994—1995 гадах — начальніца аддзела абслугоўвання дзярж.спец.мерапрыемстваў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (КСП РБ). У 1995—2001 гадах — старшыня канцэрна «Белмастацпромыслы» КСП РБ.

22 лютага 2001 года заняла пасаду кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якой заставалася да адстаўкі 10 лютага 2004 года ў сувязі з затрыманнем для расследавання крымінальнай справы[2].

Суд[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі