Уладзімір Іванавіч Ганчарэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уладзімір Іванавіч Ганчарэнка
Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
17 жніўня 2005 года — 5 мая 2006 года
Прэм'ер-міністр: Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: пасада ўтворана
Пераемнік: Мікалай Панцялей
 
Адукацыя: Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі (1981)
Нараджэнне: 12 лютага 1942(1942-02-12) (75 гадоў)
в. Садкі, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць

Уладзі́мір Іва́навіч Ганчарэ́нка (нар. 12 лютага 1942, в. Садкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (2005-2006).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі (1981). Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь (1997).

Працаваў тэлеграфістам, электраманцёрам і электрамеханікам Калінкавіцкага раённага вузла сувязі, інжынерам, намеснікам начальніка і начальнікам эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі - ЭТВС - у Калінкавічах, потым у Рэчыцы.

З 1984 па 1994 — узначальваў Магілёўскае абласное вытворча-тэхнічнае ўпраўленне сувязі і інфарматыкі.

З 14 кастрычніка 1994 — міністр сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь[1].

17 снежня 1999 года прызначаны кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

З 22 лютага 2001 зноў міністр сувязі Рэспублікі Беларусь[3].

17 жніўня 2005 года пасля пераўтварэння Міністэрства сувязі ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі быў прызначаны Міністрам сувязі і інфарматызацыі.[4] На пасадзе Міністра прапрацаваў да 5 мая 2006 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі