Мікалай Мікалаевіч Корбут
Мікалай Мікалаевіч Корбут | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч |
||||||
Папярэднік | Мікалай Дамашкевіч | ||||||
Пераемнік | Віктар Шэйман | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 красавіка 1963 (61 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Мікала́й Мікала́евіч Ко́рбут (14 красавіка 1963, в. Ужа Капыльскага раёна, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння школы паступіў у Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны тэхнікум. У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава.
Працаваў інструктарам, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзела Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў Беларусі.
З 1994 года займаў пасаду начальніка ўпраўлення па абслугоўванню дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
У 2001—2009 гадах — Першы намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта.
4 снежня 2009 года быў прызначаны кіраўніком спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1], а 18 студзеня 2013 года быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу[2].
22 студзеня 2018 года ўказам прэзідэнта № 23 быў вызвалены з пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі па агульных пытаннях у сувязі з пераходам на іншую работу і ўзгоднены на пасаду намесніка дзяржсакратара — члена Пасткама Саюзнай дзяржавы[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ордэнам Айчыны III ступені (2016)[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Кадравыя перастаноўкі пятніцы . Наша Ніва.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2013 г. № 38 «Аб вызваленні ад пасады М.М.Корбута» (руск.).
- ↑ Мікалай Корбут узгоднены на пасаду намесніка дзяржсакратара - члена Пасткама Саюзнай дзяржавы (руск.). БелТА (23 студзеня 2018).
- ↑ Мікалай Корбут і Мікалай Радаман удастоены ордэна Айчыны III ступені
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія (руск.)
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Выпускнікі БДЭУ
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Асобы
- Палітыкі Беларусі
- Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
- Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Мінскай вобласці