Дзмітрый Мікалаевіч Жураўлёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Мікалаевіч Жураўлёў
Дата нараджэння 20 мая 1915(1915-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 1988(1988-03-01) (72 гады)
Род дзейнасці музыказнавец, кантрабасіст
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

Дзмітрый Мікалаевіч Жураўлёў (20 мая 1915, г. Жлобін, цяпер Гомельская вобласць  — 1 сакавіка 1988) — беларускі музыказнавец, кантрабасіст. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).

Біяграіфя[правіць | правіць зыходнік]

З 1931 года ў Беларускім ансамблі народных інструментаў і сімфанічным аркестры Беларускага радыё, у 1937—1960 гадах (з перапынкам) у сімфанічным аркестры Беларускай філармоніі. Вучыўся ў 1944—1947 гадах у Беларускай кансерваторыі. З 1956 года рэдактар, у 1964—1970 гадах галоўны рэдактар музычнага вяшчання Беларускага радыё.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1966 года, член Беларускага саюза кампазітараў з 1967 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар даведнікаў «Кампазітары Савецкай Беларусі» (1966) і «Саюз кампазітараў БССР» (1978), біяграфічных нарысаў пра Л. Абеліёвіча, М. Аладава, Г. Вагнера, Дз. Лукаса, І. Любана, П. Падкавырава, Р. Пукста, Ю. Семяняку, А. Туранкова, Я. Цікоцкага, М. Чуркіна, творчых партрэтаў майстроў сцэны, у т.л. Л. Александроўскай, З. Бабія, С. Данілюк, М. Дружыны, С. Друкер, М. Зюванава, В. Мальковай, В. Чарнабаева, больш за 300 музычных тэле- і радыёперадач.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]