Юльян Кжыжаноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ю. Кжыжаноўскі)
Юльян Кжыжаноўскі
польск.: Julian Krzyżanowski
Дата нараджэння 4 ліпеня 1892(1892-07-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1976(1976-05-19) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Zofia Świdwińska-Krzyżanowska[d]
Дзеці Ежы Роман Кжыжаноўскі[d]
Род дзейнасці гісторык літаратуры, філолаг
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Член у
Узнагароды
орден «Сцяг Працы» I ступені камандор ордэна Адраджэння Польшчы медаль «10-годдзе Народнай Польшчы» залатыя Акадэмічныя лаўры сярэбраныя Акадэмічныя лаўры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юльян Кжыжаноўскі (польск.: Julian Krzyżanowski; 4 ліпеня 1892, в. Стаянцы, цяпер Масціскі раён Львоўскай вобл., Украіна — 19 мая 1976) — польскі літаратуразнавец і фалькларыст. Член Польскай АН у Кракаве (1933), Польскай АН (1951), Сербскай АН (1965).

Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт (Кракаў, 1914). У 1930—34 прафесар Рыжскага ўніверсітэта, у 1934—39, 1945—62 — Варшаўскага ўніверсітэта. У 1957—58 выкладаў у Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку. У 1969—73 у Інстытуце літаратурных даследаванняў Польскай АН.

Галоўная праца — «Гісторыя польскай літаратуры ад старажытнасці да найноўшых часоў» (1969). Аўтар кніг «Паралелі: Параўнаўчыя даследаванні з пагранічча літаратуры і фальклору» (1935), «Польскі неарамантызм 1890—1918» (1963), «Навука пра літаратуру» (1966), манаграфій пра творчасць польскіх пісьменнікаў, артыкула пра А. Рыпінскага «Польскі Тыртэй і дзекабрысты» (1954). Праблемам фальклору прысвяціў працы «У свеце народнай казкі» (1980), «Нарысы па фалькларыстыцы» (т. 1—3, 1980). Даследаваў зборнік апрацаваных беларускіх народных казак, анекдотаў, апавяданняў з ваколіц Навагрудка «Польскі казачнік» А. Глінскага (т. 1—4, 1853), беларускія фальклорныя матывы ў творчасці А. Міцкевіча, этымалогію і гісторыю ўжывання прыказак і прымавак, пашыраных у польскай і ўсходнеславянскіх мовах («Разумнай галаве хопіць двух слоў», т. 1—2, 1958—60). У працы «Польская народная казка ў сістэматызаваным размеркаванні» (т. 1—2, 1947) сістэматызаваў матывы польскіх народных казак. Рэдактар і адзін з аўтараў «Слоўніка польскага фальклору» (1965).

Дзяржаўная прэмія Польшчы 1964.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=KRZY%C5%BBANOWSKI,%20Julian%20 Праверана 26 сакавіка 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]