Яжона
Выгляд
Вёска
Яжона
|
Яжо́на[1] (трансліт.: Jažona, руск.: Ежона) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Падгорнаўскага сельсавета. Размешчана за 39 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1905 годзе ў Шылавіцкай воласці Слонімскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 ліпеня 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 4 аднавяскоўцы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 266 жыхароў, 124 гаспадаркі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Р. А. Жмойдзяк — беларускі географ, картограф, прафесар, работнік народнай адукацыі Беларусі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх