Добры Бор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Добры Бор
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 224 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225357
Аўтамабільны код
1
Добры Бор на карце Беларусі ±
Добры Бор (Беларусь)
Добры Бор
Добры Бор (Брэсцкая вобласць)
Добры Бор

До́бры Бор[1] (трансліт.: Dobry Bor, руск.: Добрый Бор) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Падгорнаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана за 49 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 175 км ад Брэста, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі БаранавічыБрэст, каля ракі Шчара.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленыя археолагамі археалагічныя помнікі (стаянкі паблізу вёскі) сведчаць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ з каменнага і бронзавага вякоў[2].

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI стагоддзя. У 1561 годзе ў складзе маёнтка Гавінавічы Слонімскага павета, уласнасць вялікага князя літоўскага Жыгімонта II.

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, вёска Слонімскага павета, з 1801 года ў Гродзенскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 кастрычніка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 8 вяскоўцаў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуе магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1959 — 712 жыхароў.
  • 1970 — 639 жыхароў.
  • 1998 — 162 двары, 225 жыхароў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Археалогія Беларусі: У 4 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. Т. 1: Каменны і бронзавы вякі / [Э. М. Зайкоўскі і інш.; рэдкалегія: Біч М. В. (старшыня) і інш.] — Мн.: Беларуская навука, 1997. — 422, [1] с.: іл. — С. 11, 145, 161. — ISBN 985-08-0088-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]